«Беларускі Гаюн» піша, што гэтай ноччу ў Беларусь заляцелі тры «шахеды».
Уначы з 19 на 20 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляцелі не менш за тры расійскія дроны-камікадзэ тыпу «шахед». Першы зайшоў праз г.п. Камарын у раёне 00:38 і каля 00:40 ужо паляцеў на Прыпяць.
Наступны «шахед» заляцеў з Жытомірскай вобласці каля 01:12 і рухаўся ў напрамку Лельчыц. Але праз пару хвілін ён змяніў курс і накіраваўся ў бок Мазыра.
Прыкладна ў 01:25 дрон быў збіты сіламі СПА УС РБ над Ельскім раёнам Гомельскай вобласці. Выбух быў чутны адразу ў некалькіх навакольных населеных пунктах, піша маніторынгавая група.
У той момант у небе над Гомельшчынай знаходзіўся знішчальнік, які вылецеў з Баранавічаў каля 01:10 і да 02:30 вярнуўся на базу.
«Гаюн» піша, што за ноч у Беларусь зайшлі мінімум тры дроны. Па інфармацыі паветраных сіл УСУ, за ноч у Беларусь заляцелі і не вярнуліся 2 БПЛА. «Хутчэй за ўсё, другім БПЛА, які мог зайсці і знікнуць у РБ, быў «шахед», заўважаны на поўначы Кіеўскай вобласці каля 01:32, мяркуюць аўтары канала.
Каментары
То есть его украинцы запустили? Ведь они контролируют территорию этой области