Эканоміка

Як зменяцца стаўкі адзінага падатку для ІП і самазанятых

Паглядзелі, наколькі плануюць падняць стаўкі адзінага падатку з 2025 года для ІП і самазанятых па некаторых папулярных відах дзейнасці.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Павышэнне падатку прадугледжана ў праекце змяненняў Падатковага кодэкса.

Напрыклад, самазанятыя, якія ў Мінску аказваюць цырульніцкія, касметычныя паслугі або робяць манікюр і педыкюр, з наступнага года будуць плаціць 384 рублі ў месяц замест 364 рублёў сёлета. У абласных цэнтрах — 353 рублі замест 335.

За дызайнерскія паслугі адзіны падатак вырасце з 510 да 538 рублёў у Мінску і з 471 да 496 у абласных цэнтрах.

Распрацоўшчыкі сайтаў замест 637 рублёў будуць плаціць 671 рубель у Мінску і 621 замест 589 рублёў у абласных цэнтрах.

На 10 рублёў больш будуць плаціць сталічныя рэпетытары — 186 рублёў. У абласных гарадах рост складзе 9 рублёў і дасягне 172 рублёў.

Адзіны падатак для ІП за кароткатэрміновую здачу жылых памяшканняў вырасце ў Мінску з 667 да 703 рублёў, у абласных цэнтрах — з 621 да 655 рублёў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Больш за ўсё стаўка адзінага падатку з 1 студзеня 2025 года можа вырасці для ІП, якія гандлююць у розніцу «іншымі харчовымі таварамі» — з 1561 да 1654 рублёў у Мінску і 1020 замест 968 рублёў у абласных цэнтрах.

Менш за ўсё (на 2 рублі) падатак вырасце ў тых фізасоб, якія аказваюць паслугі па распілоўцы і колцы дроў, займаюцца пагрузкай і разгрузкай грузаў — з 42 да 44 рублёў у сталіцы і з 40 да 42 у абласных цэнтрах.

Разам з павышэннем ставак адзінага падатку чарговы раз скараціўся спіс відаў дзейнасці. Для ІП іх засталося толькі тры: 

  • кароткатэрміновая арэнда жытла;
  • раздробны гандаль таварамі, аднесенымі да пэўных груп тавараў;
  • частка работ і паслуг, якія падпадаюць пад пункт «іншыя віды» (за выключэннем відаў работ і паслуг, названых у пункце 2 арт 336 Падатковага кодэкса).

Каментары

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў6

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую22

Памёр шматгадовы намеснік начальніка міліцыі Салігорска. Яму было 49 гадоў4

22 беларускіх спецыялістаў эвакуявалі з Сірыі2

Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі1

Усіх салдат Асада, якія ўцяклі ў Ірак, аддалі назад новым уладам Сірыі1

Стала вядома пра арышт стэндапера і радыёвядучага Сцяпана Манкевіча3

У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць? 

У Якуцку гарэў ізалятар з вайскоўцамі-дэзерцірамі. Згарэлі пяць чалавек

Страта «Успенскага мяшка»: частка ўкраінскіх вайскоўцаў не змагла выйсці з акружэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў6

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Галоўнае
Усе навіны →