Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай
Фотаздымак Ігара Ільяша апублікаваў тэлеграм-канал ГУБАЗіКа, а затрыманне «Нашай Ніве» пацвердзілі знаёмыя.
У сувязі з чым адбылося затрыманне і іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Ігар Ільяш — былы журналіст. Яго жонку Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) рэжым Лукашэнкі пакараў за стрым з мінскай «Плошчы Перамен» 15 лістапада 2020 года.
У лютым 2021 года журналістцы «Белсата» Андрэевай прысудзілі 2 гады зняволення паводле 342 артыкула «за ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», а ў 2022 годзе, ужо падчас адбыцця першага тэрміну, зноў — 8 гадоў і 3 месяцы паводле артыкула 356 аб «здрадзе дзяржаве». Сутнасць абвінавачванняў па гэтай справе дакладна невядомая дагэтуль.
Каментары