Грамадства3232

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

У некаторых установах ходзяць з двума спісамі: у адзін запісваюць тых, хто пагадзіўся, а ў другі — хто адмовіўся падпісацца за «гаранта стабільнасці».

Палатка з перадвыбарчым слоганам Аляксандра Лукашэнкі. Фота «Минск-новости»

Пікеты ля крамаў, на чэмпіянаце па дровах і іншых мерапрыемствах — не адзіная форма агітавання за Аляксандра Лукашэнку. Галоўны метад збору подпісаў — на працоўных месцах, і ён акурат набірае абароты. Людзі з Беларусі дзеляцца, як праходзіць гэтая частка перадвыбарчай кампаніі.

Таццяна працуе ў адной з медустановаў Магілёўскай вобласці (больш падрабязныя звесткі не прыводзім з меркаванняў бяспекі суразмоўцы). Калега прыйшла да яе з прапановаю пакінуць свой подпіс у падтрымку кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі.

Таццяна адмовілася, бо гэта супярэчыць ейным поглядам. Але ж калега настойліва параіла вельмі добра падумаць. «Ты ж разумееш, што калі ты не ў гэтым спісе, то аўтаматычна будзеш у другім, чорным. Табе гэта трэба? Можаш уявіць, колькі да цябе будзе пытанняў і якія могуць быць наступствы. Калі хочаш, падпісвайся яшчэ за каго заўгодна, гэтага адсочваць хутчэй за ўсё не будуць. Але калі не будзе твайго подпісу тут, на гэта 100 % звернуць увагу. Будуць праблемы», — папярэдзіла прадстаўніца ініцыятыўнай групы Лукашэнкі.

Другі, чорны, спіс — гэта не нешта абстрактнае. Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы літаральна ходзяць з двума спісамі: у адзін мусяць запісваць тых, хто пагадзіўся, а ў другі — хто адмовіўся падпісацца за «гаранта стабільнасці». І гэты другі спіс, з якім прыйшла калега да нашай суразмоўцы, быў чысцюткі. Калі б яна адмовілася, то была б першаю, а мо і адзінаю ў ім. 

«Безвыходнасць нейкая. Нават такой магчымасці захаваць хоць кроплю свабоды нас пазбавілі», — абураецца жанчына. 

Таццяна расказвае пра вельмі напружаную абстаноўку ў калектыве. На лятучках і нарадах кіраўніцтва запужвае, застрашвае. Маўляў, мы пра кожнага ўсё ведаем, дзе хадзілі, што крычалі, гаварылі.

«Спрэс прыніжэнні і абразы, да людзей ставяцца як да быдла, парушаюць элементарныя этычныя нормы. Выклікаюць на размовы. Пры нармальнай прававой сістэме такое кіраўніцтва трэба было б звольніць альбо пасадзіць. Але людзі баяцца рот раскрыць, бо можа быць горш. Для звычайнага чалавека — безвыходнасць, для такога лаяльнага да ўлады кіраўніцтва — беспакаранасць і самавольства. Вось што маем сёння».

Асобная тэма — ідэалагічныя мерапрыемствы. Розныя сустрэчы з мясцовай уладай, сходы, лекцыі, ускладанні кветак да мемарыялаў Вялікай Айчыннай — іх столькі, што няма калі працаваць.

«Як гэта ні цяжка прызнаць, супраціў нават у самай прымітыўнай форме цяпер небяспечны, таму немагчымы, — разважае Таццяна. — І людзі, якія яшчэ два гады назад верылі ў перамены да лепшага і спрабавалі штосьці для гэтага рабіць, сёння вымушаныя выбіраць тактыку «захавай сябе і сваю сям’ю».

Каментары32

  • -:
    09.11.2024
    С какой же радостью вся эта лукашенкская гадость сноситься к чертям будет!!!
  • Вечныя ісціны
    09.11.2024
    "Лишь тот достоин счастья и свободы,
    Кто каждый день готов за них идти на бой!"
  • Барбароса
    09.11.2024
    «Спрэс прыніжэнні і абразы, да людзей ставяцца як да быдла, парушаюць элементарныя этычныя нормы. Выклікаюць на размовы. Пры нармальнай прававой сістэме такое кіраўніцтва трэба было б звольніць альбо пасадзіць. Але людзі баяцца рот раскрыць, бо можа быць горш. Для звычайнага чалавека — безвыходнасць, для такога лаяльнага да ўлады кіраўніцтва — беспакаранасць і самавольства. Вось што маем сёння».

    Ну дык і што вы там сядзіце? Мо і сапраўды ў быдла ператварыліся?? А калі заўтра кіревніцьтво загадае зарэзаць бацькоў, то таксама будзеце плакаць і рэзаць?

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА53

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА53

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →