Навука і тэхналогіі

Навукоўцы не выявілі сувязі паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і псіхічнымі праблемамі

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, вынікі даследавання паказалі, што колькасць часу ў сацыяльных сетках амаль не ўплывае на ўзровень дэпрэсіі, трывожнасці або стрэсу. Наадварот, выкарыстанне сацсетак паляпшае некаторыя навыкі.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Даследнікі з аўстралійскага Універсітэта Дж. Кёрціна вывучылі, колькі часу людзі праводзяць у сацыяльных сетках і як гэта адбіваецца на іх псіхічным стане. Пра гэта піша тэлеграм-канал cybulinka.

У даследаванні ўзялі ўдзел больш за 400 чалавек (ва ўзросце 17-53 гады). У адрозненне ад папярэдніх даследаванняў, дзе ўдзельнікі самастойна ацэньвалі час, праведзены ў сацыяльных сетках, гэтым разам навукоўцы выкарыстоўвалі дадзеныя з іх мабільных тэлефонаў, каб дакладна зафіксаваць, колькі хвілін яны правялі ў анлайн-прасторы. Затым гэтыя дадзеныя параўналі з узроўнямі трывожнасці, дэпрэсіі і кантролю ўвагі.

Асноўны вынік аказаўся нечаканым: час, праведзены ў сацыяльных сетках, амаль не ўплывае на псіхічнае здароўе. Напрыклад, даследнікі знайшлі слабую сувязь паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і трывожнасцю, але сувязі з дэпрэсіяй і стрэсам не выяўлена.

Больш за тое, аказалася, што людзі, якія больш актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, маюць крыху лепш развітыя навыкі ўвагі, хоць гэты эфект быў нязначным.

Хлоя Джонс, кіраўніца даследавання, мяркуе, што вынікі працы не азначаюць, што сацыяльныя сеткі бяспечныя для псіхікі, і важным з'яўляецца тое, як мы імі карыстаемся, а не колькі часу на гэта марнуем. Сацыяльныя сеткі могуць быць як падтрымкай, так і фактарам рызыкі. Напрыклад, для чалавека, які жыве адзін, удзел у анлайн-супольнасці можа быць сапраўдным выратаваннем, а вось працяглы прагляд стужкі знакамітасцяў можа толькі ўзмацніць незадаволенасць сабой.

Яшчэ адзін цікавы аспект даследавання — уплыў розных платформаў. Высветлілася, што, напрыклад, TikTok крыху паляпшае ўвагу, а Facebook быў звязаны з невялікім павышэннем узроўню стрэсу, нават калі аўтары ўлічвалі ўзрост карыстальнікаў.

Каментары

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА50

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

Пяскоў: Крамлю не падыходзіць варыянт замарозкі вайны ва Украіне2

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку41

Перад зімой на Камароўцы зноў з'явіліся грыбы

Выйшаў «Гладыятар 2». Адны гледачы яго разносяць, іншыя ў захапленні — вось чаму2

Дзе знаходзіцца ў Беларусі вуліца з самай доўгай назвай?2

У 101 год памёр адзін з самых багатых нарвежцаў. Ён адмовіўся ад мільярдаў і працаваў па 10 гадзін на дзень4

Амбасада ЗША ў Кіеве закрылася з-за магчымай сёння буйной паветранай атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА50

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →