Гродзенскі абласны суд 21 лістапада завочна вынес прысуд актывісту Ежы Грыгенчу: шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў). Справу разглядаў суддзя Васіль Скок, паведамляе «Вясна». Актывіста прызналі вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў.
Ежы Грыгенча — вядомы гродзенскі грамадска-палітычны актывіст, якога раней неаднаразова затрымлівалі. З 2020 года знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Спецвытворчасць супраць яго распачалі яшчэ ў лістападзе 2023 года. Па месцы былога жыхарства актывіста прайшлі некалькі ператрусаў, на маёмасць Грыгенчы і яго жонкі накладзены арышт.
Ежы Грыгенчу абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).
Справу ягоную пачалі разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 11 лістапада. Ужо 21 лістапада ў судзе быў зачытаны прысуд. Штраф памерам 40 000 рублёў быў прызначаны за «абразу Лукашэнкі».
Каментары