Захаравай проста ў часе брыфінгу патэлефанавалі і сказалі не каментаваць удар балістычнай ракетай
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі ўзяла слухаўку ў часе брыфінгу, і яе размову пачулі ўсе журналісты.
Марыя Захарава падчас брыфінгу для СМІ атрымала ўказанне не каментаваць удар балістычнай ракетай, імаверна, на ўвазе меўся ўдар міжкантынентальнай балістычнай ракетай па Дняпры.
У сеціве вялася прамая трансляцыя брыфінгу. У нейкі момант Захаравай патэлефанавалі па тэлефоне. Яна засталася стаяць каля мікрафонаў, таму журналісты пачулі яе суразмоўцу.
«Па «Южмашы» ўдар балістычнымі ракетамі, пра што на Захадзе пачынаюць казаць, не каментуем наогул», — сказаў голас у слухаўцы.
Захаровой в прямом эфире запретили комментировать возможный удар российской армии межконтинентальной баллистической ракетой
Захарова отвечала на вопросы журналистов, когда ей позвонили и запретили комментировать предполагаемый удар межконтинентальной баллистической ракетой (МБР)… pic.twitter.com/bLljeldmAL
Невядома, ці гэта была спланаваная акцыя, ці так атрымалася выпадкова. Тым не менш расійскія журналісты заўважылі, што гэты момант выдалілі з запісу брыфінгу на ютуб-канале расійскага МЗС.
Украінскія вайскоўцы сёння паведамілі, што расейцы ўдарылі па Дняпры міжкантынентальнай балістычнай ракетай. Гэта адбылося ўпершыню.
Каментары