Свет44

У Паўднёвай Карэі патрабуюць адстаўку прэзідэнта пасля спробы перавароту

У Сеуле і іншых гарадах раніцай аднавіліся дэманстрацыі за адстаўку прэзідэнта Юн Сок Ёля. 

Мітынг супраць прэзідэнта Юн Сок Ёля ў Сеуле, Паўднёвая Карэя, 4 снежня 2024 г. На плакатах напісана «Юн Сок Ёль павінен сысці ў адстаўку». Фота: AP Photo / Ahn Young-joon

Раніцай 4 снежня пасля няўдалай спробы прэзідэнта ўвесці ваеннае становішча апарат прэзідэнта Паўднёвай Карэі ў поўным складзе падаў у адстаўку. Аб сыходзе ўсіх супрацоўнікаў прэзідэнта паведамляе карэйскае агенцтва Yonhap News.

Сам прэзідэнт адмяніў усе планы на сённяшнюю раніцу і да дзесяці раніцы па мясцовым часе новых заяў яшчэ не зрабіў.

Апаненты прэзідэнта з Дэмакратычнай партыі, якая мае большасць у парламенце, заявілі, што калі ён сам не падасць у адстаўку, то яны ініцыююць працэдуру імпічменту.

У Сеуле і іншых гарадах раніцай аднавіліся дэманстрацыі за адстаўку прэзідэнта.

«Наступнае ключавое пытанне: што будзе далей — ён сыдзе сам або яму абвесцяць імпічмент», — рэзюмуе BBC. 

Каментары4

  • Ёсік
    04.12.2024
    Во ў людзей жыцьцё віруе, абіраюць, адпраўляюць, і толькі ў Беларусі ў ранг вышэй за бога ўпіхнулі неадукаванага хама, якому нельга нічога супраць сказаць, а яго атачэньне павінна ў с.аку яму чмокаць ды песьні складаць.
  • Параўнанне
    04.12.2024
    Josik, дзякуй лёсу, што ў нас так
  • За краты
    04.12.2024
    У Паўднёвай Карэі пасадзіць былога прэзідэнта звычайная справа. Спачатку ў адстаўку, потым у турму.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле11

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад28

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне1

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →