Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2025 годзе.
Цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе ў наступным годзе з 26 мая па 2 чэрвеня:
- беларуская і руская мовы — 29 мая;
- гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, хімія, фізіка — 26 мая, 5 чэрвеня;
- матэматыка, біялогія, сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія, гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 26 мая, 2 чэрвеня.
Рэзервовыя дні для правядзення ЦТ:
- 19 чэрвеня можна будзе прайсці тэст па ўсіх прадметах;
- 21 чэрвеня — тэсціраванне па ўсіх прадметах, акрамя беларускай і рускай моў;
- 23 чэрвеня — беларуская і руская мовы.
Час пачатку ЦТ — 11.00. Рэгістрацыя для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні будзе адкрытая з 9 па 12 чэрвеня.
Пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 9:00 да 19:00 у будныя дні, а ў суботу (12 і 19 красавіка) — з 9:00 да 18:00.
У спіс месцаў для правядзення ЦТ і рэгістрацыі на яго ўвайшлі 40 устаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных гарадах і Мінску.
Сертыфікаты ЦТ можна будзе атрымаць з 1 ліпеня 2025 года.
Школам забаранілі збіраць даныя аб планах дзяцей на канікулах
Для школьнікаў зробяць факультатыў па вывучэнні інтэрнэту
Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»
У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў
Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў
Каментары