Прэс-служба МНС паведаміла, што ў падземнай цеплакамеры на вуліцы Белуша ў Гродне адбылося ўзгаранне, да тушэння якога прыцягнулі 6 аддзяленняў ратавальнікаў.
Пры правядзенні разведкі быў знойдзены загінулы чалавек, асоба якога высвятляецца.
Узгаранне ліквідавана, але ратавальнікі працягваюць абследаваць цеплатрасу. Прычына інцыдэнту высвятляецца.
Цеплавыя камеры на цеплатрасах — гэта збудаванні з жалезабетону, якія забяспечваюць іх працу, а таксама абарону вузлоў ад негатыўнага ўздзеяння чалавека і прыроды.
Каментары