Дэпутата гарсавета, слесара Юрыя Аністраткіна затрымалі за рэпосты.
Юры Аністраткін быў дэпутатам гарсавета ў Барані мінулага склікання, у 2024-м быў пераабраны ў новы склад.
Мужчына працуе слесарам-рамонтнікам водазабораў у Барані і Болбасаве.
Справу Аністраткіна разглядалі ў судзе Аршанскага раёна і Оршы на мінулым тыдні. Мужчыну абвінавацілі ў адміністрацыйным артыкуле аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Працэс вяла Юлія Хаткевіч, піша «Віцебск, я гуляю».
Якое пакаранне прызначылі дэпутату мясцовага савета, невядома.
Каментары