Літаратура33

Адкрыўся перадзаказ на новую кнігу пра Гары Потэра па-беларуску

Выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла, што 8 лютага 2025 года пабачыць свет кніга «Гары Потэр і Келіх агню», чацвёртая кніга са знакамітай серыі Джаан Роўлінг. З сённяшняга дня на сайце knihauka.com выдавецтва абвясціла папярэдні заказ асобна на чацвёртую кнігу і на ўсе кнігі разам.

Пераклад з англійскай мовы гэтай часткі «Гары Потэра» выканала Алена Пятровіч, мастацкае афармленне Браяна Сэлзніка (ЗША) з адаптацыяй Крысціны Іванцовай.

Кніга змяшчае ажно 712 старонак. Будуць дадрукаваныя ў цвёрдай вокладцы і 3 папярэднія кнігі серыі.

Выдавецтва нагадвае, што атрыманне працягу правоў на беларускае выданне серыі пра Гары Потэра гэтым разам ішло з баямі дзеля таго, што Вялікабрытанія ўвяла строгія санкцыі ў адносінах да Беларусі як краіны-суагрэсара, прытым вельмі прынцыповую пазіцыю заняла сама аўтарка кнігі.

Урэшце з дапамогай калег і сяброў выдавецтву «Янушкевіч» удалося даказаць брытанцам, што выданне «Гары Потэра» на беларускай мове і рэжым Лукашэнкі — з'явы не толькі не тоесныя, але нават супрацьлеглыя.

Але новы кантракт заключаны на даволі жорсткіх умовах. Выдадзеныя па беларуску кнігі Джаан Роўлінг будуць эксклюзіўна прадавацца толькі на некалькіх пляцоўках: у кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве, інтэрнэт-краме knihauka.com, маркетплэйсах Allegro і Amazon. На тэрыторыі Беларусі і Расіі іх прадаваць забаронена, таму поштай выдавецтва туды дасылаць кнігі не зможа.

«Спадзяёмся, што, нягледзячы на гэтыя перашкоды, нашы чытачы на радзіме знойдуць рашэнні, як набыць і атрымаць новыя выданні», — адзначае выдавецтва «Янушкевіч».

Каментары3

  • Ура!
    23.12.2024
    Цудоўная навіна, дзякуй!
  • Аліна
    24.12.2024
    Cмешныя ўмовы. Праваўладальнікі як піянеры сябе паводзяць. А гэтыя яшчэ гнуцца пад іхныя ўмовы. Не выдаваць. Тым больш, што гэта другасортная літаратура, шкодная для падлеткаў.
  • І смех і грэх
    24.12.2024
    Аліна, чаму шкодная?
    Мне падаецца якраз літаратура абавязковая да прачытання.
    Ёсць такія творы, каторыя мусяць быць прачытаныя ўсімі.
    І "Гары Потэр.." ў гэтым маім спісе.
    Два-тры тэзісы шкоднасці можаце акрэсліць?

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад3

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-гулец чэмпіянату Беларусі пераходзіць у «Манчэстэр Сіці»1

«12 гадоў таму працаваў у МНС — значыць, лаяльны да ўладаў». Як беларус судзіцца за права жыць з сям’ёй у Літве5

«Бабарыку вы не выратуеце, дапамажыце бяздомным жывёлам». Блогер Шабуцкі ідзе з палітыкі ў стэндаперы19

У Беларусь прыйшоў новы кітайскі брэнд аўто з цэнамі ад 22 тысяч даляраў1

На трасе Мінск — Гомель згарэў бензавоз

Чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Новая версія гібелі міліцыянтаў у Віцебску10

Лукашэнка: Беларусы не плацяць за ваду столькі, колькі яна каштуе6

Штат беларускіх кампаній у Літве зменшыўся на 10% за год. Хутчэй за ўсё скарачаюцца шэрагі ў EPAM2

Мінчук сарваў перадвыбарчы плакат — яго хутка знайшлі і затрымалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад3

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Галоўнае
Усе навіны →