У Гродне вечарам 1 студзеня адбылася лабавая аварыя.
«27-гадовы кіроўца Renault рухаўся ў бок Новага Моста, — паведамілі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі. — Не справіўшыся з кіраваннем, ён выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў Seat, за рулём якога быў 26-гадовы мужчына».
«Чатырох чалавек, якія знаходзіліся ў Seat, а таксама кіроўцу Renault даставілі ў бальніцу, — дадалі ў ДАІ. — Высвятляецца фізічны стан апошняга».
Каментары