Прычым таролаг сама знайшла жанчыну ў сацсетках і напісала ёй.
Жыхарка Мінска стала ахвярай махляркі-таролага, якая падманам выманіла ў яе 59 тысяч рублёў, паведамляе «Спутнік».
Таролаг сама звязалася з 55-гадовай мінчанкай праз сацыяльныя сеткі. Псеўдаспецыялістка настойліва цікавіліся здароўем жанчыны, што здзівіла яе, і тая згадзілася даведацца пра сваю будучыню.
Аднак прадказанне, паводле інтэрпрэтацыі таролага, аказалася змрочным, і адзіным выхадам стала нібыта правядзенне «таемнага абраду».
«Гараджанка паверыла махлярцы і за 10 дзён пералічыла на яе банкаўскі рахунак усе свае зберажэнні ― 59 тысяч рублёў», ― паведаміў намеснік начальніка ГУУС Мінска Максім Гамола.
Каментары