Вайна11

Зменшылася колькасць украінцаў, якія гатовыя трываць вайну столькі, колькі спатрэбіцца

Але гэта колькасць па-ранейшаму вялікая. Вынікі свежага апытання.

Колькасць украінцаў, якія гатовыя трываць вайну столькі, колькі спатрэбіцца, меншае. Калі ў пачатку 2024 года іх было 73%, то ў канцы — 57%.

Такія вынікі паказала апытанне Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, праведзенае ў снежні 2024 года.

«Ад пачатку ўварвання да лютага 2024 года сітуацыя практычна не мяняліся: стабільна блізу 71-73% адказвалі, што яны гатовыя трываць вайну столькі, колькі спатрэбіцца (і яшчэ 2-3% казалі пра 1 год). У гэты ж перыяд пра больш кароткі ўласны запас трываласці (некалькі месяцаў — паўгода) казалі 18-21%. У той жа час паміж лютым і кастрычнікам 2024 года мы ўпершыню зафіксавалі зніжэнне долі тых, хто гатовы трываць столькі, колькі спатрэбіцца — да 63%.

Паміж пачаткам кастрычніка і снежнем 2024 года мы таксама назіраем нязначнае, але зніжэнне долі тых, хто гатовы трываць столькі, колькі спатрэбіцца —— да 57%», — адзначаюць украінскія сацыёлагі.

Колькі часу ўкраінцы гатовы трываць вайну. Графік Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі.

Разам з тым вырасла доля тых, каму цяжка адказаць на пытанне, — да 18%.

Калі паміж лютым 2024 года і пачаткам кастрычніка 2024 года зніжэнне запасу трываласці прасочвалася перш за ўсё на поўдні і асабліва усходзе, то ў снежні 2024 года гэта тэндэнцыя назіралася і ў іншых рэгіёнах.

Колькі часу ўкраінцы гатовы трываць вайну ў розных рэгіёнах. Графік Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі.

Сацыёлагі таксама адзначылі, што чым большы дастатак у апытаных, тым больш яны гатовы трываць вайну.

«З іншага боку, варта падкрэсліць, што нават сярод рэспандэнтаў з нізкім дастаткам (якія, адпаведна, досыць уразлівыя) 51% адказалі, што гатовыя трываць столькі, колькі спатрэбіцца», — пішуць сацыёлагі.

Колькі часу ўкраінцы гатовы трываць вайну ў залежнасці ад узроўню даходаў. Графік Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі.

Сярод рэспандэнтаў з сярэднім дастаткам такіх 58%, сярод рэспандэнтаў з высокім дастаткам — 70%.

«Гэтыя даныя паказваюць, што гатоўнасць трываць вайну толькі часткова звязана з матэрыяльнымі ўмовамі жыцця і насамрэч іншыя фактары ў большай ступені ўплываюць на запас трываласці», — падсумавалі ў КМИС.

Даследаванне праходзіла з 2 па 17 снежня 2024 года. У выбарку не ўключалі жыхароў тэрыторый, якія часова не кантралююцца ўладамі Украіны, і тых, хто выехаў за мяжу пасля 24 лютага 2022 года.

Каментары1

  • Минчанин
    02.01.2025
    Угу. Правительство Ермака манипулирует постановкой вопроса.
    Задайте другой вопрос: "Согласны ли украинцы с тем, что Украина заканчивает войну, а следственно вступает в псевдоСоюзное государство с дальнейшим репрессиями несогласных".
    Понимая, что любой момент могут погибнуть украинцы уже живут, практически три года, в отличие от рашистов и нас диванных, хатаакрайников.

    Задайте украинцам вопрос. Готовы ли они сдаться с дальнейшим приходом к власти очередного Януковичв.

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Усе навіны →
Усе навіны

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА14

У Светлагорску звольнілі міліцыянера, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях. Цяпер ён судзіцца з УУС4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Галоўнае
Усе навіны →