Адбылося гэта ў Гомельскай вобласці.
У Беларусі фермеры зімой сабралі першы ўраджай клубніц. Гатунак называецца «клеры», цяпліцы знаходзяцца ў Гомельскай вобласці, паведамляецца ў тыктоку.
«Такія прыгожыя, смачныя, чырвоныя клубніцы», — кажа дзяўчына на відэа.
Першы ўраджай з цяпліцы сабралі 9 студзеня. У цяпліцах, дарэчы, +18.
Каментары