Экс-трэнер зборнай Беларусі: Хопіць выслужвацца перад пачварамі. Расія павінна аб’ядноўваць і вырашаць, хто будзе выступаць на міжнароднай арэне
Былы трэнер зборнай Беларусі па футболе Анатоль Байдачны ў размове з Legalbet выказаўся наконт шанцаў Расіі вярнуцца на міжнародную спартыўную арэну ў 2025 годзе.
«Я за тое, каб не Расію вярнулі на міжнародныя спаборніцтвы, а каб Расія іх усіх вярнула. Хопіць ужо прыслужваць перад кожнай ****** [істотай]. Калі мы іх пераможам так, што нічога не застанецца, вось тады і будзем іх вяртаць. І еўрапейцаў, і ўсіх астатніх. Перад пачварамі не трэба прыслужваць ніколі. Мы іх заўсёды перамагалі і будзем перамагаць! Мы будзем усталёўваць свае правілы, хопіць іх дараваць. Расія павінна вырашаць, ці будзе нехта дзе-небудзь гуляць ці не.
Я ўвогуле не разумею, як можна выходзіць на спаборніцтвы без сцяга. Не магу ўявіць, каб мы ў СССР выйшлі без сцяга! Расія павінна аб’ядноўваць і вырашаць, хто будзе выступаць на міжнароднай арэне. Мы павінны проста перамагчы — тады ўсё вырашыцца. Пасля Вялікай Айчыннай жа не было ніякіх перашкод», — заявіў Байдачны.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійскі футбол адхілены ад міжнародных спаборніцтваў (адборачныя турніры, чэмпіянаты Еўропы і свету, еўракубкі), іх зборная праводзіць таварыскія матчы пераважна з азіяцкімі і афрыканскімі зборнымі.
Каментары