Выпускніцы-афіцэркі МНС. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.
1 ліпеня ў 11.00 на пляцоўцы ля будынка Нацыянальнай бібліятэкі ва ўрачыстай абстаноўцы адбыўся чарговы выпуск спецыялістаў Камандна-інжынернага інстытута Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамляе сайт МНС. У гэтым годзе ўпершыню сярод выпускнікоў ВНУ, якія навучаліся на дзённай форме навучання па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», — 8 дзяўчат. Усяго ж 94 чалавекі атрымаюць дыпломы аб вышэйшай адукацыі.
Каментары