У гасцях у кандыдата: Мікалай Статкевіч
«Я не вулічны баец, я проста не баюся».
Чарговай «ахвярай» праекта «У гасцях у кандыдата» стаў Мікалай Статкевіч. Наведаўшы яго ў бацькі ў Баранавічах, мы высветлілі, чаму палітык гатовы біцца да апошняга, дазналіся, чым кандыдат займаўся падчас жнівеньскага путчу ў Маскве, і дзе захоўваюцца фамільныя скарбы Статкевічаў.
— А давайце сустрэнемся ў майго бацькі ў Баранавічах, — выставіў сустрэчную прапанову Мікалай Статкевіч. — Я як раз да яго збіраўся. А ён нам пірог спячэ.
Адмовіцца ад такой спакуслiвай прапановы мы не маглі. Падумаеш: нейкіх 140 км!
Гаспадар сустрэў нас проста ў двары.
— Адразу папярэджваю: ложак паказваць не буду. Казаць будзем пра гісторыю, — з ходу заявіў Статкевіч.
Карацей, надзея заставалася толькі на пірог.
Сын за бацьку
Сціплая трохпакаёвая кватэра ў Баранавічах належыць бацьку палітыка. Аднак сюды Мікалай наведваецца ледзь ці не кожны тыдзень. У Мінску ж у яго аднапакаёвая кватэра — ды і тая здымная.
— З бацькам стэлефаноўваюся кожны дзень, — распавядае кандыдат. — Калі з нейкай прычыны не пазваню, вельмі крыўдзіцца. А калі прыязджаю, заўсёды прыводжу яму палітычны дэтэктыў — ён іх любіць.
Бацьку палітыка ўжо 83 гады. Праўда, сустрэць нас Віктар Паўлавіч не змог.
— Дрэнна сёння сябе адчувае — ціск падскочыў, — растлумачыў Мікалай. — Месяц таму ён кінуў паліць, можа,
Але аказалася, што, нягледзячы на дрэннае самаадчуванне, пірог гасцям Віктар Паўлавіч ўсё ж не паленаваўся прыгатаваць. Велізарных памераў булка з разынкамі выглядала вельмі апетытна. Да чаю былі сыр, каўбаса і каньяк. Увогуле, да лекцыі па гісторыі Статкевіч падрыхтаваўся грунтоўна.
— Можам свечкі запаліць, — прадэманстраваў сваю галантнасць Мікалай.
Мы ж, будучы дзяўчынамі прыземленымі, вырашылі абмежавацца пірагом і каўбасой. Як выявілася — пірог — не адзінае, чым частуе Віктар Паўлавіч сына і яго гасцей.
— Бацька робіць вельмі смачнае варэнне, — распавёў Мікалай. — І заўсёды гатуе
Праўда, як распавёў Статкевіч, ён знайшоў кампраміс, каб і бацьку не пакрыўдзіць і асаблівага клопату не задаць.
— Сказаў бацьку, што люблю бураковую салату, а варыць буракі няма калі. Вось ён цяпер да майго прыезду іх і адварвае, каб я ў Мінск забраў. Выходзіць і не цяжка, і па грошах зусім не затратна. А я ўжо потым дома раблю салаты і душуся імі.
— А вы самі гатаваць умееце? — пацікавіліся мы, ведаючы, што Статкевіч — мужчына самотны (прынамсі, разведзены).
—
Гатую проста і сціпла. Не моцна мучаю прадукты перапрацоўкай,
— растлумачыў палітык. — Раніцай часта раблю сабе яечню з гароднінай у лавашы. Вельмі люблю добрую каву.
Па ходзе высветлілася, што Мікалай таксама выдатна разбіраецца ў добрых алкагольных напоях. Праслухаўшы невялікую лекцыю пра каньяк і сухія віны, мы перайшлі да абяцанай гісторыі. Усё апынулася нашмат цікавей, чым можна было чакаць.
Па стапах продкаў
— А гэта наш родавы герб «Касцеша», — паказаў нам гонар свайго роду Мікалай. — Вядомы яшчэ з XV стагоддзя. Паводле легенды, рыцар Касцеша гераічна біўся з крыжакамі. І калі пасля бою ўсё хваліліся сваёй здабычай, у яго пацікавіліся: «А дзе твая?». Тады ён паказаў на сваё плячо, з якога тырчала расшчэпленая страла: «Вось мая здабыча».
З таго часу на гербе Статкевічаў — расшчэпленая страла.
У тым, што Мікалай ганарыцца сваімі продкамі, няма нічога дзіўнага. Яго род быў адным з асноўных праваслаўных родаў у Вялікім княстве Літоўскім. Былі сярод яго прадзедаў і сенатары, і маршалкі. Дарэчы,
на грошы Статкевічаў пабудаванаСвята-Петрапаўлаўская царква ў Мінску, Куцеінская Лаўра ў Оршы.
А продак па маці з роду Валадковічаў быў пісарам двух Статутаў ВКЛ.
— А вось за тое, што некалі Статкевічы пайшлі на саюз з Масквой, мяне часцяком папракаюць, — смяецца палітык. — Але я разумею, што на тое была вельмі важкая прычына: яны абаранялі сваю праваслаўную веру, не дараваўшы Янушу Радзівілу заключэння саюза з Швецыяй, у якой прыгнятаецца любая іншая вера, акрамя пратэстанцкай. Аднак, на шчасце, мы хутка зразумелі, з кім маем справу.
Больш такіх памылак з Масквой Статкевічы не здзяйснялі.
Палітык яшчэ доўга распавядаў пра сваіх продкаў, сярод якіх былі ўдзельнікі і Слуцкага паўстання, і розных іншых ваенных кампаній. Адзін дзед палітыка быў забіты за сувязь з партызанамі, іншы — арыштаваны і расстраляны ў
— Наогул гісторыя нашага роду вельмі многае тлумачыць у маім лёсе, — адзначае палітык. —
Статкевічы прымалі ўдзел ва ўсіх ваенных кампаніях. Біліся за сваю веру і краіну.
Гэта былі людзі абавязку, гонару і годнасці. Бясстрашныя людзі. Калісьці на адной сустрэчы з замежным дыпламатам мой
Аб гэтым можна з лёгкасцю судзіць па колькасці затрыманняў і тэрмінах, праведзеных на «хіміі».
Фамільныя скарбы
Пра свае прыгоды ў няволі палітык можа расказваць гадзінамі. Як і аб сваёй сям’і.
— На жаль, гады на «хіміі» разбурылі мой шлюб, — шкадуе Мікалай.
Затое ад гэтага шлюбу ў Статкевіча засталіся дзве ўжо дарослыя дачкі Каця і Аня. Абедзве зараз жывуць у Германіі.
— Яны скончылі БДУ, але, на жаль, знайсці працу тут не змаглі. У большай ступені
Дарэчы, імя ўнука Статкевіча незвычайнае, французскае — Ліянэль (у хрышчэнні — Леў). Пры гэтым бацька дзіцяці — родам з Украіны. Старэйшая дачка Кацярына таксама не стала псаваць радавод і выйшла замуж за хлопца з Кыргызстана, з беларускага роду.
— Тое, што яны цяпер у Нямеччыне, робіць мяне менш уразлівым, — адзначае Мікалай. — Я вельмі хвалююся, калі дочкі прыязджаюць да мяне ў госці, і да тых часоў, пакуль яны назад не перасякуць мяжу, не супакойваюся. Але нават не сумняваюся, што як толькі ўлада зменіцца, яны вернуцца ў Беларусь. І раблю ўсё магчымае, каб наблізіць гэты момант.
Мы яшчэ доўга разглядалі сямейныя фатаграфіі. Па іх можна прасачыць ўсю вайсковую біяграфію кандыдата — ад курсанта Мінскага вышэйшага інжынернага
— У гэты момант я заклікаю вайскоўцаў не страляць у свой народ,
— каментуе здымак Статкевіч. — Калі б вынікі путчу былі іншымі, мог бы папросту патрапіць пад вайсковы трыбунал.
Калі гаворка зайшла пра фотаздымкі, з’явіўся і Віктар Паўлавіч — яму вельмі хацелася паказаць нам усё сваё немалое «багацце» — адзіныя нажытыя скарбы. На жаль, каб праглядзець усе дакументы і сямейныя фота, нам давялося б правесці тут не адзін дзень.
Скарыстаўшыся выпадкам, мы ад усяго сэрца падзякавалі Віктару Паўлавічу за пірог.
— На здароўе, — аж засвяціўся ён, па ўсім было відаць, што яму прыемна.
Ацанілі мы і яго знакамітае сочыва. Бачылі таксама ўласнаручна выгадаваныя кабачкі і іншыя дачныя прыпасы.
— Усім гэтым тата займаецца для падтрымання тонусу, так бы мовіць, у якасці фіззарадкі, — растлумачыў Мікалай. — Дарэчы, і ўласна фізкультурай ён актыўна займаецца. У яго, як і ў мяне, ёсць свой комплекс практыкаванняў.
Аднак дэманстраваць сваю фізічную падрыхтоўку Статкевіч на камеру катэгарычна адмовіўся.
— Не, гэта
Шкада, 250 згінанняў са становішча лежачы з завядзеньнем локцяў за калені не кожны дзень убачыш. Прыйшлося паверыць на слова.
Не захацеў Статкевіч здымацца і калі мыў посуд. Канстатуем: сапраўды мые.
— Не паверыце, мне гэта нават падабаецца, — прызнаўся Мікалай.
Што яшчэ ўразіла ў кватэры, дык гэта вазоны — такіх гіганцкіх раслін мы яшчэ ніколі не бачылі. Натуральна, усё гэта — заслуга Віктара Паўлавіча.
Развітваліся з самымі цёплымі пачуццямі. Мікалай выйшаў нас праводзіць да машыны. Па дарозе паказаў і свайго жалезнага каня, якога невядомыя «добразычліўцы» увесь час спрабуюць разабраць або падрапаць.
— У шчаслівую вам дарогу! Прыязджайце яшчэ, — ветліва запрашаў кандыдат.
140 км дзеля такога пірага? Лёгка!
Каментары