Грамадства1111

Хадановіч: «Імя Алексіевіч Лукашэнку зачапіла за жывое»

Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з пісьменнікамі.

«Я не пачуў нешта інфармацыйна новага ў выступленні нашага суразмоўцы. Аднак я ўзгадваў колішняе «хаджэнне» літаратараў да прэзідэнта, здаецца, у 1997 годзе, калі ім не давалі слова, абрывалі. Таму я чакаў і сёння такі зубадрабільны атрыкцыён. Але на справе адчуў жаданне слухання, натавання. Ніхто нас не перапыняў, не размазваў па сценцы. Не магу сказаць, што ў мяне з’явіўся пэўны аптымізм, але я і не ішоў на сустрэчу з ілюзіямі сваім пяціхвілінным выступам змяніць дзяржаўную палітыку ў галіне культуры».

Андрэй Хадановіч кажа, што яму вельмі хутка далі магчымасць выказацца. Літаратар спытаўся ў кіраўніка дзяржавы аб «чорных спісах» беларускіх пісьменнікаў, лёсе недзяржаўных выдавецтваў, а найперш «Логвінава», а таксама аб працы перакладчыкаў.

«Я не пачуў непасрэднага адказу, што «так», гэтыя спісы ёсць, ці «не», не існуюць. У сваім адказе прэзідэнт пераключаўся на зусім іншы кантэкст і з’явы. Напрыклад, у яго ніхто не адважваўся спытацца аб лёсе Міколы Статкевіча, але суразмоўца доўга тлумачыў свае матывы, чаму спадар Мікола застаецца ў турме. Тое самае было з смяротным пакараннем. Увогуле ж, на мае пытанні прэзідэнт адказваў амаль паўтары гадзіны. Было нават крыху няёмка перад астатнімі ўдзельнікамі сустрэчы, якія не атрымалі магчымасці выступіць.

Што тычыцца «Логвінава», то Лукашэнка уздымаў Мікалая Чаргінца і міністарку інфармацыі Лілію Ананіч, якія цытавалі не самыя лепшыя ўзоры Ігаравай [Логвінава – «НН»] выдавецкай дзейнасці».

Хадановіч у сваім выступе адзначыў, што не варта ўжываць выразы «антыдзяржаўны саюз пісьменнікаў» і «антыдзяржаўныя» творцы, а трэба казаць «незалежныя». Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы не дазваляў сабе такіх словаў.

«Імя Святланы Алексіевіч зачапіла Аляксандра Лукашэнку за жывое. Адчувалася нейкая крыўда на спадарыню Святлану. Хаця гэта хутчэй тычылася выказванняў Алексіевіч у прэсе, а не яе твораў. Я цешу сябе ілюзіямі, што прэзідэнту ўсё ж цікавы супрацьлеглы пункт гледжання. І ён стаміўся ад аднаго фіміяму з боку літаратараў», — кажа Хадановіч.

«Што тычыцца беларускай мовы, то Лукашэнка ўжываў яе менш, чым расейскую. Канечне, мы ўсе ведаем ягоную іранічную звычку выкарыстоўваць беларускую мову, цытуючы апанентаў. Некалькі разоў гэты прыём быў ужыты і сёння. Аднак ужывалася беларуская мова і ў значна больш прыемным кантэксце. Лукашэнка сказаў, што мова — гэта нацыянальны скарб. А асабіста яму патрэбна зусім мала часу, каб перайсці на «багатую і сакавітую» беларускую мову. І прадэманстраваў, што здольны гаварыць па-беларуску без памылак».

Каментары11

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →