«Сірожа пайшоў у спартзалу і не вярнуўся» — таямніца знікнення «Сашы і Сірожы» ВІДЭА
Памятаеце культавы праект «Саша і Сірожа»? Днямі з'явілася відэа, дзе Саша тлумачыць, што здарылася з творчым дуэтам. Атрымалася даволі пацешна:
Вымаўленне аўтара захаванае:
«Аднажды з Сірожам летам мы пайшлі ў паход. Дзела была ў аўгусце. Мы ішлі па полю, была харошая такая пагода, пціцы пелі, усё там стрыкатала. І вдруг налецела туча. І вы знаеце, мы не паслушаліся, што нам гаварылі на ўроке геаграфіі, што нада пратацца, кагда граза, у кусты. Мы рашылі спратацца пад дубам, таму шта сваёй мошч'ю ён нам паказаўся надзёжным.
Мы разбілі там палатку. Тут в этат мамент туча саўсем налецела, і прам з яе свінцовага згустка как дала ў тры дугі. Две дугі туды-сюды, а адна прама па дубу, па палатке. Вакруг трыццаць метраў усё іскрылася і дым ішоў. Так трэснула харашо, чэрвякоў адбросіла аж. Мы дзе-та пару часоў адхадзілі, а можа і большэ.
На следушчый дзень начыліся ўсякія фізічэскія свойства ў нас. І Сірожа пайшоў у спартзал і не вярнуўся. А я сначала мог курыц токам біць, па двару бегаў, а патом начаў замячаць, што магу воду зараджаць, магу масажы дзелаць некантактныя. Многа магу, я сам да канца не поняў. Такі падарак фізічэскі мне далі».
«Саша і Сірожа» — творчы дуэт мастака Аляксея Хацкевіча і музыканта Сяргея Міхалка. Вобразам паслужылі аднайменныя вяскоўцы, з якімі Аляксей пазнаёміўся, будучы вучнем мастацкай школы. Перадача праіснавала 3 гады, пасля чаго эфір быў прыпынены ў сувязі з нізкім рэйтынгам.
Каментары