Цэнтральнай тэмай нумара «Советской Белоруссіі» ад 11 красавіка стала «справа патрыётаў» — людзей, якіх цяпер абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў і стварэнні ўзброеных фарміраванняў.
Матэрыял вытрыманы ў абвінаваўчым стылі — можа быць, менавіта праз гэта ў ім некалькі разоў і рознымі словамі падкрэсліваецца, што аўтары «нічога не сцвярджаюць».
«Наша Ніва» падабрала ТОП-5 цытат з вялізнага тэксту, якія падаліся нам вартымі шырокай аўдыторыі.
1. «Дарэчы, некаторыя таварышы ўсміхаюцца: чаму арматуру захоўвалі ў тайніках, яе ж шмат на любой будоўлі… Яно то так. Але будоўля — гэта ненадзейна. І дзе яе тады захоўваць? Пад падушкай? Не, у лесе надзейней».
2. «Не, нельга змяншаць ролю простай і нягеглай арматуры. Ва ўмелых руках гэтая штука будзе мацнейшая за Фаўста Гётэ».
3. «Вывучыўшы новую інфармацыю, супаставіўшы яе з заявай спадарыні А. у Берліне, аналітыкі КДБ прыйшлі да высновы: час «Ч» дакладна — 25 сакавіка».
4. «Эксперты» нахабна абыходзяць баявыя характарыстыкі вынятай і прадэманстраванай помпавай стрэльбы. Зброя, якая можа дашчэнту разнесці аўтамабіль [гаворка пра помпавыя паляўнічыя ружжы] «экспертамі» не заўважаецца».
5. «Журналісты, што рыхтавалі гэты матэрыял, не суддзі арыштаваным «легіянерам». Мы проста робім сваю работу».
Каментары