Літаратура

Нобеля па літаратуры атрымалі Такарчук і Гандке — полька з украінскімі каранямі і аўстрыец са славенскімі

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымалі польская пісьменніца Вольга Такарчук і аўстрыйскі пісьменнік славенскага паходжання Петэр Хандке.

Прычым Такарчук атрымала прэмію за 2018 год, а Гандке за 2019 год. Летась прэмія па літаратуры з-за сэкс-скандалу не ўручалася.

Фота з Вікіпедыі

Вольга Такарчук нарадзілася ў 1962 г. у сям'і выхадцаў з Украіны. Дэбютавала зборнікам вершаў. У 1993-м выйшаў яе першы раман «Шлях людзей кнігі».

Прэмія Такарчук прысуджаная з фармулёўкай «за апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам паказвае перасячэнне мяжы як форму жыцця». У 2018 годзе Такарчук стала першай пісьменніцай з Польшчы, якая атрымала міжнародную Букераўскую прэмію за раман «Бегуны». Яна таксама з'яўляецца лаўрэатам шэрагу іншых польскіх і міжнародных літаратурных прэмій.

Нобелеўская лаўрэатка Такарчук у інтэрв'ю «НН»: Пра што б ні пісаў пісьменнік, ён робіць палітычны выбар

Петэр Гандке — вядомы аўстрыйскі пісьменнік і драматург. Нарадзіўся ў 1942 г. Яго маці — карынційская славенка.

 Гандке раней падвяргаўся крытыцы за падтрымку рэжыму Слабадана Мілошавіча. У 2006 годзе Гандке выступіў на пахаванні былога лідэра Сербіі, пасля чаго была адменена інсцэніроўка п'есы пісьменніка «Гульня ў пытанні ці падарожжа ў звонкія зямлі» ў парыжскім тэатры Comédie-Française.

Згодна з рашэннем Шведскай акадэміі навук, Гандке атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2019 года «за ўплывовыя працы, якія з моўнай вынаходлівасцю даследавалі перыферыю і спецыфіку чалавечага вопыту».

У паведамленні Нобелеўскага камітэта адзначаецца, што, выпусціўшы за апошнія 50 гадоў мноства твораў розных жанраў, Хандке зарэкамендаваў сябе як адзін з самых уплывовых пісьменнікаў пасляваеннай Еўропы.

Перакладчыца Такарчук на беларускую мову: У 2010 яна імгненна адрэагавала на падзеі Плошчы

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа8

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту69

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

Лукашэнка стаў прадзедам29

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі9

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць2

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа8

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →