Лукашэнка ўзнагародзіў Брэсцкую крэпасць ордэнам Францыска Скарыны
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам Францыска Скарыны Брэсцкай крэпасці. «За значныя дасягненні ў захаванні гістарычнай спадчыны, увекавечванні памяці ўдзельнікаў ВАВ, патрыятычным выхаванні, а таксама ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання мемарыяльнага комплексу», — паведамляе прэс-служба.
Упершыню ў гісторыі ордэна яго атрымала не фізічная асоба за ўнёсак у культуру Беларусі, а мемарыяльны помнік. Узнагарода была заснавана ў 1995 годзе і прысуджаецца за ўклад у развіццё беларускай культуры, за гуманітарную, дабрачынную дзейнасць. За ўсю гісторыю існавання ордэн атрымалі 236 асоб, сярод іх, што праўда, ёсць прадстаўнікі расійскай эстрады: Філіп Кіркораў, Віктар Дробыш, Надзея Бабкіна, Мікалай Баскаў, расійскі палітык Валянціна Матвіенка.
Каментары