Грамадства

Праваабаронца Судаленка распавёў у лісце, што яго асудзілі па лжэпаказаннях блогера Какойты, які закідвае СМІ фэйкамі

У гадавіну свайго арышту Леанід Судаленка ў лісце з турмы гамяльчанцы Тамары ўспомніў пагадзінна падзеі таго дня і падзяліўся думкамі наконт судовай сістэмы ў Беларусі на прыкладзе сваёй справы. Пра гэта піша «Гомельская Вясна». 

«Сёння роўна год, як я заехаў у гомельскі цэнтрал. Год таму ў гэты дзень аператыўнікі мяне забралі на службовай «Шкодзе» у 11.00 з ІЧУ (ізалятар часовага ўтрымання, — рэд.) і прывезлі ў абласны СК.

Я тады быў абсалютна перакананы, што крымінальная справа будзе па ч. 2 арт. 342 КК РБ, якая не дае права на ўтрыманне да суда пад вартай, і думаў, што адпусцяць дадому. Менавіта пра гэта я пісаў у сваім адкрытым лісце, які быў надрукаваны пасля майго затрымання.

Гэтую ўпэўненасць мне даў намеснік міністра МУС Казакевіч, які напярэдадні па ТБ у вечаровым эфіры, каментуючы вобшук, які прайшоў у маім офісе, казаў менавіта пра другую частку, якая прадугледжвае максімальна два гады пазбаўлення волі.

Але я памыліўся, ці дакладней, не чакаў такога беззаконня, калі яны мне дадалі яшчэ і частку першую арт. 342 — да 3-х год, што дало легальнае права закрыць да суда і мяне, і Таццяну (Ласіццу, памочніцу Судаленкі, — рэд.).

Адкуль мне было ведаць, што 19 студзеня, калі я яшчэ знаходзіўся ў ІЧУ і не была яшчэ ўзбуджаная справа,

у СК супраць мяне даў паказанні Какойта [Яўген Катляроў], які галаслоўна абвінаваціў мяне ў арганізацыі ўсіх пратэстаў у Гомелі. Гэтыя ягоныя паказанні чалавек у мантыі суддзі паклаў у аснову абвінавачвання ў прысудзе, а яго трое калег з апеляцыйнага суда іх зацвердзілі. У абодвух выпадках служыцелі Феміды адхілілі маё хадайніцтва аб допыце Катлярова, але, відаць, у іх была іншая задача — засудзіць мяне любой цаной.

Каля 13.00 мне было выстаўленае абвінавачанне па абодвух частках арт. 342 КК.

Ад такога беззаконня ў мяне тады падняўся ціск, з носа пайшла кроў, выклікалі хуткую.

Сяргея Краснова маім адвакатам не дапусцілі ў СК, прызналі яго сведкам. Так з’явілася Ганна Паўлюк, якая потым паціху «злілася», і жонка наняла дзяжурнага адваката Вікторыю Фаменка, якая дайшла са мной да прысуду.

Па сутнасці, гэты клоўн Какойта даў паказанні яшчэ да ўзбуджэння справы, што незаконна, але гэтая акалічнасць нікога не здзівіла. Я патрабаваў завесці супраць яго крымінальную справу за ілжэсведчанне абласны СК, пракуратуру і КУС. Занялі кругавую абарону — пакуль яго выгароджваюць.

Менавіта па гэтай прычыне, я думаю, і суд зрабілі закрытым, а не публічным. Таму што, іншым разам — не да законаў, калі трэба любой цаной.

Пасля абеда мяне год таму спусцілі ў падвал, дзе я прасядзеў у клетцы да 18.00. У 19.00 прыкладна мяне завезлі сюды ў СІЗА. Забралі грошы, шнуркі ды інш. Далі 10 хвілін памыцца ў душы і вось ужо год як я тут.

Узнікае пытанне — нашто ўладзе ўсе гэтыя ліпавыя прысуды, якія дакладна будуць адмененыя? Бо нават у СССР пры моцнай КПСС палітычных рэпрэсаваных рэабілітавалі. Цяпер іншы час, і думаю гэта адбудзецца хутчэй.

Значыць, трэба дзень прастаяць, ды ноч пратрымацца. Іншага тлумачэння таму, што адбываецца ў Беларусі, калі ў краіне ўжо за тысячу палітычных, я не бачу.

Думаю, пройдзе яшчэ гэтая мітусня вакол Канстытуцыі, і да восені пытанне палітычных усё роўна давядзецца вырашаць. Таму, думаю, да восені ўсе палітычныя будуць дома. Гэта мае прагнозы з турэмнай камеры, дзе радыёкропка і газета «СБ» фармуюць маю навінную павестку.

За гэты час я даведаюся пра жыццё ў калоніі. Мяне, як ты ведаеш, у Віцьбу (ПК-3) вызначылі на перавыхаванне. Туды паеду да канца студзеня. Але ты пішы на гэты адрас, лісты пойдуць услед за мной. Калі даведаюся новы адрас, адразу паведамлю.

20 студзеня 2022 г. Леанід».

Нагадаем, 18 студзеня 2021 года кіраўніка гомельскай філіі «Вясны» Леаніда Судаленку затрымалі па дарозе ў офіс і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

3 лістапада суд Цэнтральнага раёна Гомеля пакараў праваабаронцу трыма гадамі пазбаўлення волі, а 14 студзеня Гомельскі абласны суд адхіліў яго апеляцыйную скаргу.

26 студзеня палітзняволенага Леаніда Судаленку этапавалі ў папраўчую калонію №3 «Віцьба». 

Яўген жа Катляроў вядомы тым, што закідвае незалежныя медыя, у тым ліку і «Нашу Ніву», фэйкамі. Цяпер да гэтага, відаць, дадаліся даносы і паклёп. 

Правакатар з Гомеля спрабуе падмануць незалежныя СМІ. Часам атрымліваецца

Стоп-фэйк: праз інтэрнэт спрабавалі ўкінуць дэзу пра тое, што збіты Ціханоўскі трапіў у бальніцу

Каментары

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →