Саша Філіпенка даў інтэрв’ю Мелказёраву: «Лукашэнка не прачытаў ніводнай кнігі»
На ютуб-канале «Жыццё-маліна» выйшла гутарка Мікіты Мелказёрава з письменнікам Сашам Філіпенкам. Сабралі галоўныя моманты гэтага вострага інтэрв’ю.
Беларусь краіна-агрэсар і як з гэтым жыць
«Калі вы будзеце паказваць беларускі пашпарт, уязджаючы ў Хельсінкі ці ў Італію, памежнікі будуць глядзець на вас, як на краіну-агрэсара. Мы безумоўна будзем з гэтым жыць нейкі час. Нам трэба будзе нейкі час каб знайсці гэтую налепку, адчуць яе і неяк з сябе зняць».
«Мы павінны за гэта адказваць. Мы дапусцілі. Значыць, мы зрабілі недастаткова. Мы жылі 26 гадоў паралельным жыццём і не заўважалі, што адбываецца. А людзей, якія трубілі аб тым, што Лукашэнка ва ўладзе, называлі змагарамі».
Каментары