Суддзя Бакінскага суда па цяжкіх злачынствах Алаўсат Абасаў прысудзіў расійскага блогера Аляксандра Лапшына да трох гадоў пазбаўлення волі па артыкулах аб публічных закліках, накіраваных супраць дзяржавы, і парушэнні дзяржаўнай мяжы.
«Перад азербайджанскім народам мая віна толькі маральная, ні ў якім разе не ў прававой плоскасці. Я разумею, наколькі Карабах важны для Азербайджана. Ні пры якіх умовах я не ўступаў у злачынную сувязь з армянскімі ўладамі», — заявіў Лапшын ў апошнім слове 19 ліпеня.
Абвінавачванне прасіла прысудзіць Лапшына да 6,5 года пазбаўлення волі.
Лапшына асудзілі за неаднаразовыя паездкі ў Нагорны Карабах, за якія з 2011 года ён знаходзіцца ў «чорным спісе» МЗС Азербайджана. Пасля гэтага, у 2015 годзе, ён змог трапіць у Азербайджан па ўкраінскім пашпарце, дзе ён значыўся як «Олександр». Гэта стала падставай для завядзення крымінальнай справы і абвяшчэння Лапшына ў вышук.
Блогера затрымалі ў снежні 2016 года ў Беларусі.
Хоць Расія і Ізраіль (ён грамадзянін абедзвюх краін) выступалі супраць, Мінск выдаў Лапшына Баку.
Каментары