У Мінску адкрыліся крамы Mohito і Sinsay — што там прадаюць ФОТЫ
У гандлёвым цэнтры «Галерэя» 18 лістапада запрацавалі дзве новыя крамы брэндаў Mohito і Sinsay. Гэта крамы той жа сеткі, што Reserved, Cropp і House.
У Mohito, як правіла, апранаюцца маладыя дзяўчаты, якія імкнуцца спалучыць у вобразе элегантнасць і сэксуальнасць. У краме можна адшукаць і модныя дзелавыя касцюмы, і жаноцкія вобразы для спатканняў, і цёплыя швэдры на кожны дзень.
Sinsay арыентуецца найперш на дзяўчат 14-22 гадоў. Майкі з Мікі Маўсам, світшоты з Хогвартсам і Зорнымі войнамі — тое, што прыцягвае моладзь, народжаную ў 1990-х.
Тут можна адшукаць хатнія камбінезоны-піжамы, плюшавыя касметычкі, навагоднія шкарпэткі, шапкі з прынтамі коцікаў, чокеры з надпісамі, падвескі ў выглядзе бургераў. Калекцыю абяцаюць абнаўляць кожныя 10 дзён.
Каментары