Астраномы вызначылі, на колькі пашыраецца наша галактыка кожную секунду
Галактыка Млечны шлях, верагодна, працягвае расці з хуткасцю 500 метраў за секунду, паведамілі даследчыкі на Еўрапейскім тыдні астраноміі і касмічных навук. Такую выснову навукоўцы зрабілі, зыходзячы з назіранняў за іншымі галактыкамі, падобнымі да нашай, перадае EurekAlet!.
Млечны шлях утрымлівае ад 200 мільярдаў да 400 мільярдаў зорак. Дакладныя ацэнкі памеру нашай галактыкі даць даволі цяжка, бо мы не можам паглядзець на яе звонку, аднак астраномы мяркуюць, што яе дыяметр дасягае 100 тысяч светлавых гадоў.
Даведка: адзін светлавы год роўны адлегласці, якую праходзіць святло ў вакууме за 1 юліянскі год. 1 св. год = 9 460 730 472 580 км.
На аснове назіранняў, каманда даследчыкаў разлічыла, што аналагі Млечнага шляху растуць з сярэдняй хуткасцю 500 метраў за секунду.
«Млечны шлях ужо і так дастаткова вялікі. Аднак наша праца паказвае, што, прынамсі, бачная яго частка павольна павялічваецца ў памерах праз новыя зоркі, якія фарміруюцца на ўскраінах. Гэта не хуткі працэс, але калі б мы змаглі злятаць у будучыню і паглядзець на галактыку праз 3 мільярды гадоў, мы б пабачылі, што яна вырасла на 5%», — сказаў адзін з навукоўцаў.
Каментары