Прадаецца за 10 мільёнаў даляраў.
Кампанія «НП-Сэрвіс» выставіла на продаж некалькі аб'ектаў, у тым ліку універсам «Цэнтральны», размешчаны ў самым цэнтры Мінска. Апублікаваная на сайце цана актыву — 9 мільёнаў 833 тысячы 800 даляраў без ПДВ.
Агульная плошча аб'екта — 2,8 тысяч метраў, гандлёвая плошча магазіна на другім паверсе - 838 метраў. Прадавец адзначае выключнае размяшчэнне аб'екта - у дзень тут, у цэнтры горада і на скрыжаванні дзвюх ліній метро, праходзіць 60-70 тысяч чалавек. Побач - цэнтр пешаходнай актыўнасці горада, усе органы дзяржкіравання.
Легендарны «Цэнтральны» адкрыўся ў 1977 годзе. Кампанія «НП-Сэрвіс» Івана Бярозаўскага купіла краму ў 2014-м годзе.
Каментары