Беларуская мова садзейнічае павышэнню нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства і фарміраванню яго духоўнасці. Пра гэта нібыта гаворыцца ў канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі, якую адобрыў Лукашэнка. Копія дакумента распаўсюджваецца ў тэлеграм-каналах.
Чытайце таксама: Лукашэнку прадставілі Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Беларусі
— Пашырэнне сацыяльных функцый і камунікатыўных магчымасцей беларускай мовы, яе паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё разам з іншымі элементамі нацыянальнай культуры выступаюць гарантамі гуманітарнай бяспекі дзяржавы, — гаворыцца ў дакуменце.
Канцэпцыя таксама патрабуе далейшай паслядоўнай рэалізацыі дзяржаўнай гістарычнай палітыкі з тым, каб замацоўваць у Беларусі і за яе межамі беларускую нацыянальную канцэпцыю гістарычнага мінулага краіны.
Каментары