Здароўе88

Не зафіксавана ні аднаго выпадку, каб чалавека вылечылі: хвароба Альцгеймера 

Што такое хвароба Альцгеймера?

Сутнасць хваробы Альцгеймера заключаецца ў прагрэсуючай атрафіі нервовых клетак мозгу, якое прыводзіць спачатку да парушэння іх функцый, а потым да смерці. Атрафічны працэс прыводзіць паступова да памяншэння агульнай масы мозгу. Такія працэсы маюць месца і пры нармальным старэнні, але пры хваробе Альцгеймера іх непараўнальна больш, а паражэнні ў мозгу размешчаны характэрна.

Мозг пажылога чалавека ў норме (злева) і пры паталогіі, выкліканай хваробай Альцгеймера (справа). Фота з Вікіпедыі.

Упершыню сімптомы хваробы апісаў на пачатку ХХ стагоддзя нямецкі неўролаг Алоіс Альцгеймер. Да яго звярнулася 50-гадовая жанчына.

На працягу 6 год ён спрабаваў лячыць яе, назіраючы за тым, як яна паступова губляла яснасць розуму і памяць. Калі пацыентка памерла, у яе мозгу не было знойдзена ніякіх іншых змен, акрамя значнага ўзрастання тых зменаў, якія да гэтага часу лічыліся тыповымі для працэсу старэння.

Пацыентка Алоіса Альцгеймера, 1901 г. Фота з Вікіпедыі.

Хвароба Альцгеймера лічыцца характэрнай для старога ўзросту, але ў некаторых выпадках яе праявы пачынаюцца досыць рана, яшчэ да 60 гадоў. Захворванне дыягнастуецца ў 6—11% пацыентаў старэйшых за 60 гадоў, і ў 35—45% пацыентаў ва ўзросце 80—85 гадоў.

У апошнія дзесяцігоддзі дыягназ ставіцца ўсё часцей, што звязваюць, у тым ліку, і з павелічэннем сярэдняй працягласці жыцця.

Ад хваробы Альцгеймера пакутавалі і такія вядомыя людзі, як былы прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган, адзін з найлепшых футбалістаў XX стагоддзя Ферэнц Пушкаш, прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі Гаральд Вільсан і Маргарэт Тэтчэр, першы старшыня ўрада Іспаніі пасля падзення рэжыму Франка Адольфа Суарэс, акцёры Пітэр Фальк (лейтэнант Каломба), Ані Жырардо, Чарлтан Хестан (Бэн-Гур).

Яны пакутавалі ад хваробы Альцгеймера: Рональд Рэйган, Маргарэт Тэтчэр, Чарлтан Хестан, 1981 год. Фота з Вікіпедыі.

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (World Health Organization, WHO) на 2017 год ад гэтай хваробы пакутавала каля 28 мільёнаў ва ўсім свеце, а да 2030 года колькасць хворых павялічыцца ў тры-чатыры разы.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ў 2017 годзе было зарэгістравана 2692 выпадкі дэменцыі пры хваробе Альцгеймера (або 28 на 100 тысяч насельніцтва), пры тым што іншых відаў дэменцыі зафіксавана каля 16 тысяч.

maxpixel.net

Якія асаблівасці развіцця хваробы Альцгеймера?

Пачатак хваробы цяжка заўважыць. Але хворыя ўсё часцей і часцей пачынаюць забываць пра рэчы, якія маюць для іх істотнае значэнне. У залежнасці ад прафесіі, адукацыі і сацыяльнага становішча праблемы з памяццю могуць выяўляцца па-рознаму.

Хатняя гаспадыня забывае пра паслядоўнасць спалучэння кампанентаў і прыгатавання страў, якія раней увесь час гатавала, а педантычны чыноўнік забывае аб выкананні даручаных заданняў.

Больш адукаваныя і інтэлігентныя людзі значна лепш даюць рады парушэнням памяці. Яны запісваюць тое, што ім трэба памятаць, карыстаюцца іншымі спосабамі, якія дапамагаюць нешта ўспомніць. На працягу некалькіх месяцаў і нават гадоў іх праблемы з памяццю навакольныя могуць не заўважаць. Хворыя могуць нават па-ранейшаму працаваць па сваёй спецыяльнасці, карыстаючыся набытымі ўменнямі дзейнічаць у такой сітуацыі, але якасць іх працы пастаянна зніжаецца.

У першапачатковы перыяд хваробы хворыя ўсведамляюць, што маюць праблемы з памяццю, і часта намагаюцца іх пераадолець. Некаторыя імкнуцца хаваць свае праблемы. Іншыя не хаваюць гэтую праблему ад блізкіх з самага пачатку і звяртаюцца да доктара.

У хворых таксама ўзнікаюць праблемы з арыентацыяй у часе і прасторы.

Яны шматкроць перапытваюцца, які сёння дзень тыдня, якая гадзіна, перастаюць пазнаваць раней вядомыя ім маршруты. Напрыклад, не могуць успомніць дарогу з працы дадому, у краму на суседняй вуліцы.

На далейшым этапе развіцця хваробы пацыент не можа зразумець і запомніць ніякіх новых фактаў, хоць добра памятае некаторыя аддаленыя падзеі, напрыклад, са свайго дзяцінства.

Не разумеючы, што вакол яго адбываецца, хворы можа станавіцца нервовым і нават агрэсіўным. З-за таго, што хворы забывае пра некаторыя рэчы, напрыклад, пра выключэнне газу, ён становіцца патэнцыйна небяспечны для навакольных і патрабуе пастаяннага кантролю з боку іншай асобы усе 24 гадзіны ў суткі.

На апошнім этапе развіцця хваробы хворы ўжо не памятае амаль нічога, не пазнае ўласных дзяцей і іншых навакольных асоб.

Гаворка хворага становіцца неразборлівай, хворы ўжо не можа ні ўставаць, ні садзіцца, ні хадзіць і перастае кантраляваць фізіялагічныя патрэбы. Ён не можа сам есці і нават не можа глытаць ежу.

Вынікам захворвання з'яўляецца смерць з прычыны спадарожных захворванняў: крайняя кахексія (знясільванне), пнеўманія, септычныя ўскладненні ад пролежняў і да т.п. Ад першых сімптомаў хваробы да смерці звычайна праходзіць 5—11 гадоў.

У чым прычына захворвання? Як лечыцца хвароба Альцгеймера?

Гэтая хвароба ўсё яшчэ застаецца загадкай для навукоўцаў, хаця ва ўсім свеце вядуцца інтэнсіўныя даследаванні яе. Дакладная прычына захворвання на сёння невядомая, таму не існуе і лекаў, якія б давалі добры рэзультат. Лекі, якія цяпер прызначаюцца, могуць замарудзіць развіццё хваробы толькі на пачатковай стадыі. Таму важна як можна хутчэй звярнуцца да доктара пры праблемах з памяццю.

maxpixel.net

Ці ёсць меры па прафілактыцы хваробы Альцгеймера?

За гады вывучэння хваробы Альцгеймера быў выяўлены шэраг станаў, якія з'яўляюцца фактарамі рызыкі яе развіцця. Не заўсёды іх можна скарэктаваць, бо некаторыя з іх — гэта фізіялагічныя працэсы.

Да фактараў рызыкі адносяць:

  • жаночы пол (жанчыны хварэюць у 2—2,5 раза часцей, чым мужчыны),
  • пажылы ўзрост,
  • спадчыннасць (калі ў сям’і былі выпадкі хваробы Альцгеймера, рызыка захварэць узрастае),
  • перанесены зацяжны стрэс,
  • частыя або цяжкія чэрапна-мазгавыя траўмы,
  • псіхічныя праблемы (асабліва дэпрэсіі),
  • праца, не звязаная з інтэлектуальнымі нагрузкамі,
  • адсутнасць вышэйшай адукацыі і да т.п.

Акрамя таго, на сёння лічыцца, што развіццю хваробы Альцгеймера могуць спрыяць некаторыя іншыя захворванні (гіпертанія, атэрасклероз, цукроўка і т. д.), а таксама злоўжыванне спіртным, кавай, залішняя вага, недастатковыя фізічныя нагрузкі. Таму як меру прафілактыкі можна разглядаць пазбяганне гэтых фактараў. Але ў выпадку «кепскай спадчыннасці» хварэюць і людзі, якія не адносіліся да іншых груп рызыкі.

Як даглядаць хворага?

Дактары лічаць, што пры адсутнасці выніковага медыкаментознага лекавання вялікае значэнне для таго, каб замарудзіць развіццё хваробы Альцгеймера, мае догляд.

Догляд за хворым на Альцгеймера патрабуе ад блізкіх людзей вялікай любові і цярпення.

Догляд цяжка хворага — няпростая і фізічна, і псіхалагічна задача. Таму, калі няма мажлівасці наняць сядзелку пастаянна, дактары і псіхолагі раяць сем’ям хворых хаця б час ад часу даваць тым, хто ажыццяўляе догляд, мажлівасць перадышкі.

Дактары раяць на пачатковых і сярэдніх стадыях хваробы, як і пры іншых відах дэменцый, не абмяжоўваць удзел хворага ў звычных яму хатніх справах.

Наадварот, варта заахвочваць звычную для хворага дзейнасць. Вельмі карысна, калі хворы будзе ў меру сіл праяўляць фізічную актыўнасць: займацца ў садзе ці агародзе, рабіць нешта ў хаце і г. д.

Ёсць даследаванні, з якіх вынікае, што гаварыць з хворым варта на яго роднай мове, мове дзяцінства.

Трэба памятаць, што нават пры гэтым захворванні, якое суправаджаецца распадам асобы, хворы чалавек хоча захаваць сваю годнасць. Таму не варта ў яго прысутнасці абмяркоўваць яго стан, засяроджваць яго ўвагу на няўдачах. Старайцеся, наадварот, згладжваць такія сітуацыі і больш хваліць і заахвочваць хворага (напрыклад, за своечасовае наведванне туалета і г. д.). Калі чалавек саромеецца, напрыклад, мыцца голым — мажліва, варта пакідаць інтымныя участкі цела закрытымі.

Гаварыць з хворым трэба спакойна, павольна, нескладанымі фразамі.

Старайцеся захоўваць раўнавагу, больш смяяцца разам — але не з яго.

Калі ёсць небяспека таго, што хворы можа згубіцца — абавязкова пакладзіце ў кішэню ягонай вопраткі паперу з кантактнымі звесткамі. Зараз ёсць прылады, якія дазваляюць вызначыць месцазнаходжанне чалавека — мажліва, такую прыладу варта набыць.

Дапамагчы можа і звычайны мабільны тэлефон, які заўсёды мусіць знаходзіцца з чалавекам. Не сварыце хворага, калі яго знойдуць.

Хворы павольна апранаецца — але намагайцеся, каб ён апранаўся самастойна, пакуль у стане гэта рабіць сам.

Калі хворы есць самастойна, то задача таго, хто за ім даглядае — проста ў час падаць ежу. Калі яго прыходзіцца карміць, ежа павінна быць у форме пюрэ або вадкай.

Не варта перавозіць хворага без неабходнасці ў іншае месца, або мяняць інтэр’ер у доме пад час яго хваробы — змена прывычнай абстаноўкі можа пагоршыць яго стан.

Усе прадметы, якія могуць быць небяспечнымі ў руках хворага, варта прыбраць.

У Беларусі дыягназ «хвароба Альцгеймера» дае права на атрыманне інваліднасці.

У залежнасці ад ступені паражэння мозгу, хворы можа быць прызнаны інвалідам І або ІІ групы. Гэта дае мажлівасць атрымання лекаў па льготным кошце (10 адсоткаў ад цаны), бясплатнага праезду разам з суправаджаючым у грамадскім транспарце, зніжку на аплату камунальных паслуг.

Пры неабходнасці, хвораму выдзяляюцца бясплатна памперсы і іншыя сродкі гігіенічнага догляду у памеры да 1200 рублёў на год.

Інваліднасць І групы (або дасягненне хворым узросту 80 гадоў) дае таксама мажлівасць чалавеку, які займаецца доглядам хворага, атрымліваць спецыяльнаю дапамогу — на сёння 216 рублёў 9 капеек. Для афармлення гэтай дапамогі трэба звяртацца ў аддзел сацыяльнага забеспячэння мясцовых органаў улады. Атрымаць такую дапамогу можа толькі працаздольны паўналетні чалавек, які нідзе не працуе, не вучыцца на дзённым аддзяленні, не з’яўляецца пенсіянерам і здзяйсняе догляд штодзённа.

Каментары8

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →