Расійскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў: У Беларусі жахлівая дэградацыя на ўсіх узроўнях
Расійскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» ацаніў сітуацыю ў Беларусі фразай «25 гадоў фактычнага рабства дарма не прайшлі».
— На жаль, галоўная праблема ў тым, што няволя не праходзіць дарма, — сказаў пісьменнік. — І 25 гадоў фактычнай няволі ў Беларусі, якое мы назіралі, яно таксама дарма не прайшло. Я не веру, што пры Лукашэнку там паспела сфармавацца выразная апазіцыя. Вядома, Лукашэнка стылістычна суцэльны і пры ім можа паўстаць стылістычна суцэльны пратэст. Ну як пры Сталіне ўзнікалі выкаваныя сталінізмам дысідэнты. Але пакуль што я гэтага не бачу. Я бачыў у Беларусі ў апошнія 25 гадоў жахлівую дэградацыю на ўсіх узроўнях. І вялікай літаратуры за апошні час я там не бачыў, хоць аддалена параўнальнай з Караткевічам і нават з Алексіевіч. Я не бачыў за апошні час там сур'ёзнай драматургіі, кінематографа. Не бачыў я там нічога, што магло б неяк справакаваць культурны выбух. А раз гэтага няма, то няма і апазіцыі. Вялікае адчуванне, што не, — сказаў пісьменнік.
Каментары