Каранавірус прыйшоў у Беларусь: студэнт БНТУ з Ірана і яго атачэнне ў інфекцыёнцы
Хваробу выявілі ў студэнта-іранца, які вярнуўся з Баку.
27 лютага тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў з Ірана. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Чытайце таксама: Усіх студэнтаў і выкладчыкаў БНТУ, якія камунікавалі з хворым на каранавірус, змясцілі на каранцін
Улічваючы пагаршэнне эпідэмічнай абстаноўкі ў Паўднёвай Карэі, Іране і Італіі Міністэрствам аховы здароўя Беларусі было прынята рашэнне праводзіць абследаванне і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, якія прыбываюць з названых краін з 20 лютага.
27 лютага быў выяўлены вірус у аднаго з грамадзян Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага. Пацыент і людзі, якія кантактавалі з ім, змешчаныя ў зачыненыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы — гэта на вуліцы Крапоткіна. Малады чалавек пачуваецца здавальняюча.
Чытайце таксама: Сімптомы, перасцярогі, правілы паводзін. Што рабіць, калі каранавірус дасягне Беларусі
У адзін дзень з Беларуссю першага носьбіта віруса выявілі і ў Літве. Заразу прывезла жанчына, якая вярнулася з італьянскай Вероны. Яе шпіталізавалі ў Шаўляі.
Зараз у Беларусі праводзяцца санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы накіраваныя на недапушчэнне распаўсюджвання каранавіруса 2019-nCoV.
Каментары