Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня. За гэтую дату прагаласавала большасць падчас пазачарговага пасяджэння Палаты прадстаўнiкоў 8 мая, паведамляе Tut.by.
Перад пачаткам галасавання перад дэпутатамі выступіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна прапанавала правесці прэзідэнцкія выбары 9 жніўня. Паколькі, згодна з заканадаўствам, крайні дзень правядзення выбараў 30 жніўня, а выбары павінны прайсці ў нядзелю, дэпутаты павінны былі выбраць з чатырох дат: 9, 16, 23 і 30 жніўня.
На пасяджэнне, дзе дэпутаты абмяркоўвалі дату выбараў, пусцілі толькі журналістаў дзяржаўных СМІ.
Палітычнае кіраўніцтва краіны правяло кансультацыі з ЦВК, Палатай прадстаўнікоў. «У прынцыпе было выпрацавана адзінае меркаванне аб правядзенні выбараў 9 жніўня», — сказала Лідзія Ярмошына журналістам.
Каментары