У М'янме прайшла ўсеагульная забастоўка, у якой узялі ўдзел мільёны людзей. У многіх гарадах краіны былі зачыненыя прадпрыемствы, банкі, буйныя гандлёвыя цэнтры і невялікія крамы, спынены чыгуначнае і аўтобусны рух, паведамляе Еўраньюс.
Людзі выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць ваеннага перавароту, які адбыўся тут 1 лютага. З тых часоў у краіне працягваюцца маніфестацыі пратэсту, а ахвярамі сутыкненняў з паліцыяй сталі па меншай меры два чалавекі, але гэта не спыніла дэманстрантаў.
Вось што яны кажуць:
— Шчыра кажучы, мне было страшна выходзіць на вуліцу. Але што б ні здарылася, гэта наш абавязак, і мы прымаем удзел у акцыі.
— Не хачу, каб нашай краінай кіравалі вайскоўцы. Пры такім рэжыме мы баяліся б усе разам выйсці на вуліцу. Таму мы пратэстуем цяпер, хоць таксама страшна.
Вайскоўцы абвясцілі пра ўвядзенне ў краіне надзвычайнага становішча тэрмінам на год. Лідар краіны Аун Сан Су Чжы па-ранейшаму знаходзіцца пад хатнім арыштам. Нягледзячы на масавыя праявы незадаволенасці, вайскоўцы заяўляюць, што не маюць намеру саступаць пратэстоўцам.
Каментары