Грамадства

«Бурыцца сістэма маральных каштоўнасцяў». Вядомы хірург Дзмітрый Харкоў звальняецца ў знак салідарнасці

Кандыдат медыцынскіх навук, загадчык аддзела перспектыўных напрамкаў высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі МНПЦ транспланталогіі і гематалогіі Дзмітрый Харкоў напісаў заяву аб звальненні, паведамляе «Радыё Свабода».

Ён зрабіў гэта ў знак салідарнасці са сваім віцебскім калегам, загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Уладзімірам Мартавым, з якім не падоўжылі кантракт.

8 красавіка ў доктара Харкова канчаецца кантракт, за месяц да заканчэння ён напісаў заяву аб звальненні з МНПЦ.

«Я пакінуў заяву ў сакратара дырэктара МНПЦ Алега Румо, у ёй выклаў сваю прынцыповую пазіцыю. Заява ўжо падпісаная. Ніхто нічога не запытаўся», — кажа Дзмітрый Харкоў.

Вядомы трансплантолаг вучыўся ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. Бацька Уладзіміра Мартава, прафесар, доктар медычных навук Юрый Барысавіч Мартаў, выкладаў у яго хірургію.

Дзмітрый Харкоў публічна звяртаецца да галоўнага доктара Віцебскага гарадскога клінічнага шпіталя хуткай медычнай дапамогі Андрэя Захарава, а таксама хоча пачуць думкі старшыні Беларускай асацыяцыі дактароў Дзмітрыя Шаўцова і прафсаюзнага лідара медыкаў Вячаслава Шылы.

«Вельмі крыўдна, што ніхто не абараняе чалавека — ні прафсаюзы, ні асацыяцыя доктараў. Мне хацелася б даведацца думку галоўнага доктара, якія ў яго тлумачэнні, з якой прычыны Уладзіміру Мартаву не працягваюць кантракт, што ён скажа. Бо дынастыя Мартавых вельмі паважаная, вядомая, бацька Уладзіміра Юрый Барысавіч быў асобай. Трэба адно адному дапамагаць і падтрымліваць, інакш нічога не будзе.

Пытанне паўстае шырэй: бурыцца сістэма каардынат, бурыцца сістэма маральных прынцыпаў. Чалавек — прафэсіянал высокага класа, ён столькі жыццяў выратаваў. Галоўная каштоўнасць у нас якая? Чалавечае жыццё. Атрымліваецца, што абышліся незаслужана. Сістэма чалавечых каштоўнасцяў пацярпела. А без сістэмы каштоўнасцяў грамадства не можа ісці да чагосьці светлага. Вельмі сумна», — каментуе свой учынак доктар Дзмітрый Харкоў.

Чытайце таксама:

Загадчык рэанімацыі віцебскай бальніцы расказаў, як і чаму сітуацыя з каранавірусам у горадзе выйшла з-пад кантролю

У Віцебску звальняюць Уладзіміра Мартава — рэаніматолага, які першым у Беларусі шчыра сказаў пра кавід

Каментары

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

Украінцы выбілі расіян ад Купянска6

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →