Міністр інфармацыі назваў ведамствы, якія змогуць блакаваць «фэйкі»
Міністр інфармацыі Ігар Луцкі распавёў аб унесенай ведамствам прапанове даць паўнамоцтвы па блакаванні «фэйкавай» інфармацыі Мінінфарму, Генпракуратуры і міжведамаснай камісіі па інфармацыйнай бяспецы пры Савеце бяспекі Беларусі, паведамляе БелТА.
Па словах Луцкага, разглядаецца пытанне аб змене закона аб СМІ.
Прапанаваныя змены дазволяць аператыўна змагацца з «фэйкавай і забароненай інфармацыяй, якая наносіць шкоду дзяржаве і грамадскім інтарэсам, не зацягваць надоўга судовыя пасяджэнні».
Каментары