Свет

У М'янме падчас пратэстаў за адзін дзень забілі больш за 100 чалавек. Сярод ахвяраў ёсць дзеці

Прадстаўнікі ўзброеных сіл забілі прынамсі 114 чалавек у гарадах М'янмы ў ходзе пратэстаў супраць ваеннай хунты, якая захапіла ўладу ў краіне. Такія даныя па стане на 21:30 па мясцовым часе (18:00 па Мінску) прыводзіць Myanmar Now.

Myanmar Now

27 сакавіка, калі ваенныя М'янмы адзначалі Дзень узброеных сіл, жыхары розных гарадоў выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць ваеннай дыктатуры. Вайскоўцы ўжылі зброю супраць пратэстоўцаў у больш чым 40 гарадах краіны.

У прыватнасці, 27 чалавек забілі ў акрузе Янгон, яшчэ 40 чалавек — у акрузе Мандалай. Як адзначае Myanmar Now, у горадзе Мейтхіла забілі 13-гадовую дзяўчынку. Агенцтва Reuters піша, што ў акрузе Сікайн таксама забілі 13-гадовага падлетка.

Гэта адзін з самых крывавых дзён у М'янме пасля захопу ўлады вайскоўцамі, піша Reuters. Прадстаўнікі ЗША асудзілі жахлівы гвалт у М'янме. Улады Вялікабрытаніі заявілі, што ўзброеныя сілы «зганьбілі» сябе.

Падчас пратэстаў у М'янме, якія пачаліся пасля дзяржаўнага перавароту 1 лютага, у гарадах краіны забілі больш за 400 чалавек.

26 сакавіка намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін правёў перамовы з лідарам ваеннай хунты М'янмы, генералам Мін Аун Хлаінам, а на наступны дзень прыняў удзел у ваенным парадзе, прымеркаваным да Дня Узброеных Сіл М'янмы. У Мінабароны РФ заявілі, што Расія і М'янма хочуць «паглыбіць ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва ў духу стратэгічнага партнёрства». Расія лічыцца другім найбуйнейшым пастаўшчыком зброі ў М'янму пасля Кітая.

Каментары

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая: Бабарыка — ідэйны прабацька пралубянскай нечысці, якая акапалася ў дарагіх офісах Варшавы і Вільні30

За прэтэнзіямі Трампа на Панаму, Канаду і Грэнландыю можа хавацца тонкі перамоўны разлік21

Былому міністру фінансаў Германіі шпурнулі ў твар торт. Ён спачатку пажартаваў, а потым засмуціўся2

У Віцебску пад коламі мікрааўтобуса загінуў школьнік

Сын кашалька Лукашэнкі заняўся ў Беларусі аўтабізнэсам

Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну38

Экс-трэнер зборнай Беларусі: Хопіць выслужвацца перад пачварамі. Расія павінна аб’ядноўваць і вырашаць, хто будзе выступаць на міжнароднай арэне11

Мінчук выбраў сабе кватэру і прыйшоў прасіць у Мінгарвыканкам2

Сілавікі пахваліліся, што ўзламалі тэлеграм-акаўнт Кабанчука, і апублікавалі доказы24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →