Здароўе

Ці варта хвалявацца пра тое, колькі кальцыю вы спажываеце?

Кальцый — вельмі важнае рэчыва для здароўя касцей. Але якія хваробы можа выклікаць яго недахоп і як зразумець, ці дастаткова кальцыю вы спажываеце?

Фота pixabay.com.

Кальцый робіць нашы косці і зубы моцнымі, а таксама грае сваю ролю ў скарачэнні мускулаў, у тым ліку сэрца, і ў працэсах згушчальнасці крыві. Яго недахоп можа выклікаць паніжэнне шчыльнасці касцей і шэраг звязаных з ім хвароб. Для дзяцей гэта рахіт, для дарослых — остэамаляцыя і остэапароз. На развіццё остэапарозу, акрамя дыеты, уплываюць і такія фактары, як спадчыннасць, пол, нацыянальнасць, курэнне і злоўжыванне алкаголем, а таксама недахоп фізічнай нагрузкі, тлумачыць ВВС.

Важна атрымліваць дастаткова кальцыю ў дзіцячым і падлеткавым узросце, каб у дарослым узросце мець моцныя косці. Але таксама варта сачыць за паступленнем кальцыю і ў дарослым узросце, каб запаволіць характэрныя для старэння працэсы страты касцявой масы. Ва ўзросце з 11 да 18 гадоў хлопцам рэкамендуюць спажываць 1000 мг кальцыю ў дзень, дзяўчатам — 800. Дарослым варта арыентавацца на лічбу ў 700 мг, кормячым маці — 1250 мг. Для мужчын, старэйшых за 55 гадоў, і жанчын пасля менапаўзы рэкамендаваная колькасць кальцыю ў дзень складае 1200 мг. Але цела таксама можа назапашваць кальцый, таму не абавязкова, каб яго штодзённае спажыванне адпавядала гэтым нормам.

Добрая крыніца кальцыю — малочныя прадукты. Звычайна 125 грамаў ёгурту без дадаткаў змяшчаюць 250 мг кальцыю, а шклянка малака памерам 200 мілілітраў — 240 мг. 100 грамаў тофу можа змяшчаць 100—500 мг кальцыю. Косткі рыбы змяшчаюць шмат кальцыю, таму яго добрымі крыніцамі з’яўляюцца рыбныя кансервы. Часам у прадукты дадаюць кальцый падчас вытворчасці, таму шукайце адпаведную інфармацыю, напрыклад, на этыкетках соевых і аўсяных напояў. Некаторыя віды зялёнай гародніны, напрыклад, капуста брокалі, таксама змяшчаюць шмат кальцыю.

Калі вы жадаеце, каб ваш арганізм добра засвойваў кальцый, варта пазбягаць перавышэння ўжывання солі, бо яна зніжае колькасць кальцыю ў целе. У дадатак, для засвойвання кальцыю вельмі важна спажываць у дастатковай колькасці вітамін Д. Наша цела самастойна вырабляе гэты вітамін пад уплывам сонечнага святла, а ў зімні час, калі сонца не так шмат, можна дадаткова прымаць яго ў форме рыбінага тлушчу ці вітаміну Д. Людзі, старэйшыя за 65 гадоў, могуць таксама дадаткова прымаць кальцый. Але трэба быць асцярожным — перавышэнне нормы кальцыю прыносіць шкоду здароўю.

Каментары

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы выбілі расіян ад Купянска5

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →