Грамадства

Смайлік-гаўняшка і бчб-валасы. Згадваем самыя абсурдныя прысуды года

Бягучы год увойдзе ў гісторыю як час жорсткіх прысудаў, якімі каралі ўдзельнікаў пратэстаў і апанентаў рэжыму. І абсурдных пратаколаў на пустым месцы. Згадалі толькі маленькую частку рашэнняў суда, ад якіх адымала мову.

18 год за перасылку фотаздымка

Дзяніс Урад працаваў у Генштабе Узброеных сіл. У адзін з працоўных дзён ён сфатаграфаваў ліст міністра ўнутраных спраў міністру абароны і «адправіў польскаму тэлеграм-каналу».

Хлопца абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і прыгаварылі да 18 год зняволення. Яго тэрмін быў першым настолькі жорсткім сярод палітычных да таго, як асудзілі Сяргея Ціханоўскага і фігурантаў «справы анархістаў».

Дзяніс Урад з жонкай

Два гады хатняй «хіміі» за смайлік-гаўняшку пад фотаздымкам міліцыянера

За каментарыі ў інтэрнэце ў гэтым годзе судзілі актыўна, але каб прадстаўніка ўлады зняважыў смайлік — такога свет яшчэ не бачыў. Супраць Вольгі Кронды з Івацэвіч, якая адна гадуе дзіця, распачалі крымінальную справу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса: для гэтага дастаткова было пакінуць пад пастом пра міліцыянера ў сацсетках каментарый: «чалавек…» і тры эмодзі з гаўняшкай. Пасяджэнне па справе было закрытым. Вользе прысудзілі два гады хатняй «хіміі».

Вольга Кронда

«Хімія» за адмову здаваць кватэру памочніцы пракурора

Вядомая сваімі палітычнымі прысудамі памочніца пракурора Аліна Касьянчык з’ехала з арэнднай кватэры па просьбе гаспадыні Вольгі Сінялёвай. Здавалася б, нічога страшнага — дзяўчына знайшла сабе новае жытло ў Мінску.

Але хутка супраць Вольгі завялі крымінальную справу паводле 190-га артыкула («Парушэнне раўнапраўя грамадзян»). Жанчына атрымала два гады хатняй «хіміі». 

Вольга Сінялёва (злева) і памочніца пракурора Касьянчык на судзе

Суткі за падзяку Максіму Знаку са сцэны

На ўручэнні дыпломаў выпускніца юрфака БДУ Кацярына Віннікава ў сваёй прамове падзякавала юрысту-палітвязню Максіму Знаку і звольненым выкладчыкам.

Неўзабавае ў яе ў інтэрнаце адбыўся ператрус, быў канфіскаваны ноўтбук, дзяўчыну затрымалі. Суддзя Марына Клімчук вынесла рашэнне: 15 сутак па першай частцы артыкула 24.23 КаАП за незаконнае пікетаванне.

Кацярына Віннікава падчас сваёй прамовы

Тры гады за спробу спыніць машыну ДАІ, каб яна не наехала на людзей

Індывідуальнага прадпрымальніка, дырэктара канцэртнага агенцтва Horse&Vega Івана Канявегу абвінавацілі адразу па трох артыкулах КК за падзеі ў Мінску з 9 на 10 жніўня: па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), ч. 1 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці).

Згодна з тэкстам абвінавачвання, мужчына выйшаў на праезную частку на скрыжаванні вуліц Багдановіча-Купалы-Старажоўскай, што прывяло да парушэння працы транспарту.

Таксама ён перашкаджаў дзейнасці органаў правапарадку, з яго боку зыходзіла пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да іх — Іван нанёс мінімум два ўдары рукой па службовым аўтамабілі ДАІ.

Іван Канявега. Фота з архіваў сям'і

Іван прызнаў, што ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, але адмаўляў любыя злачынныя намеры: па машыне ДАІ хлопец пагрукаў, каб яна спынілася і не заехала ў натоўп.

Нягледзячы на ўсе аргументы з боку абароны, Івану прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Пікетаванне чырвона-белымі валасамі

Фота: уласны архіў.

У беларускіх міліцыянераў алергія на спалучэнне чырвонага і белага колераў: у любым іх спалучэнні яны пасля 2020 года бачаць пікеты — у адзенні, сняжынках на акне ці ўпакоўцы ад тэлевізара LG на балконе. Пацверджаннем таму стала чарговая абсурдная гісторыя: супрацоўнікам міліцыі не спадабаўся колер валасоў 19-гадовай Вікторыі Лёвінай.

У гэтым яны ўбачылі падставу для затрымання. Суддзя таксама «ацаніла» фрызуру дзяўчыны, знайшоўшы яе «цікавай і арыгінальнай» і аштрафавала за гэта на 2320 рублёў па артыкуле 24.23 КаАП.

Рэальныя тэрміны за прафесійную дзейнасць журналістцы і доктару

У сакавіку 2021 года журналістка Кацярына Барысевіч была асуджаная на шэсць месяцаў калоніі за артыкул на «Тутбай» (цяпер прызнаны экстрэмісцкім), у якім яна распавяла, што забіты Раман Бандарэнка быў цвярозым.

За гэта ж пакаралі доктара БХМД Арцёма Сарокіна (на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год). На думку пракуратуры, яны выдалі медыцынскую таямніцу аб стане Бандарэнкі, што пацягнула цяжкія наступствы: «павышэнне напружанасці ў грамадстве і стварэнне атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў».

Арцём Сарокін пасля прысуду

Кацярына адбыла свой тэрмін і выйшла на волю ў маі, калі партал, дзе яна працавала, ужо быў дзень як разгромлены. Мы паразмаўлялі з ёй праз год пасля затрымання.

Прысуд застрэленаму Генадзю Шутаву

Генадзь Шутаў пацярпеў падчас акцыі пратэсту ў Брэсце 11 жніўня 2020 года і памёр у ваенным шпіталі праз восем дзён. У мужчыну стрэліў капітан Сіл спецыяльных аперацый Раман Гаўрылаў.

Як так здарылася? Па версіі следства, Генадзь Шутаў разам з сябрам Аляксандрам Кардзюковым падышлі да вайскоўцаў Рамана Гаўрылава і Арсенія Галіцына, якія прыбылі ў Брэст «для аховы грамадскага парадку», і пачалі выказваць ім прэтэнзіі наконт пераследу ўдзельнікаў пратэсту. У абвінавачванні гучыць, што брастчане наносілі ўдары металічнай трубой і спрабавалі завалодаць зброяй.

Фота: virtualbrest.ru

Адзін з праваахоўнікаў успрыняў дзеянні мужчын «як рэальную пагрозу жыццю і здароўю», у выніку канфлікту і прагучаў стрэл — Генадзь быў паранены ў галаву і памёр.

Абодвух фігурантаў прызналі вінаватымі ў супраціве (Шутава — пасмяротна). Кардзюкова, да таго ж, — у замаху на забойства сілавіка. Ëн атрымаў 10 год калоніі.

224 дні арышту на дваіх за рэпосты ў прыватнай перапісцы

У гэтым годзе суды не паспявалі выносіць новыя экстрэмісцкія «намінацыі», а сілавікі ўзяліся за рэпосты ў Тэлеграме і іншых сацсетках з крыніц, прызнаных такімі. Адной з самых гучных спраў у гэтай плыні сталі бесперапынныя суды над сямейнай парай — Настассяй Крупеніч-Кандрацьевай і яе мужам Сяргеем. Іх затрымалі ў ліпені 2021-га і з таго часу не выпускалі з ізалятара, выпісваючы новыя пратаколы.

На пачатку лістапада пару асудзілі на суткі чарговы раз, але пасля нечакана для ўсіх адпусцілі з Акрэсціна. Настасся і Сяргей амаль адразу пакінулі Беларусь. Мы рабілі з імі вялікае інтэрв’ю, дзе яны падрабязна распавялі пра ўсе перажытыя жахі.

Пяць сутак арышту за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі

Супрацоўніца Акадэміі навук Беларусі Наталля Капыцька 12 лістапада запаліла свечку на акне ў памяць аб забітым год таму Рамане Бандарэнку. Як патлумачыў яе муж: «Міліцыянеры ў той вечар фоткалі ўсе вокны са свечкамі. Ездзілі і фоткалі».

Наталлю выклікалі ў аддзяленне для тлумачэнняў і арыштавалі. Гэта стала чарговым прысудам за салідарнасць беларусаў.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

Каментары

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ каля 800 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода. Праверце сябе і блізкіх2

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

Украінцы выбілі расіян ад Купянска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →