У якасці сігналу Лукашэнку, у Дзяржаўнай думе яго прынялі акурат на гадавіну ўварвання расійскіх войскаў у Грузію.
У якасці сігналу Лукашэнку, у Дзяржаўнай думе яго прынялі акурат на гадавіну ўварвання расійскіх войскаў у Грузію.
У дзень гадавіны пачатку вайны ў Паўднёвай Асеціі ў Дзяржаўнай думе адбылася сустрэча старшыні Камітэту па справах СНД Аляксандра Астроўскага (з партыі Жырыноўскага) і экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна. Пра гэта ў расійскія СМІ, блізкія да ўладаў, паведаміла крыніца, якая арганізоўвала сустрэчу.
Расейцы не выпадкова выбралі для спаткання менавіта дзень гадавіны. Аляксандр Лукашэнка дагэтуль не прызнаў незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Інфармуючы пра сустрэчу,
блізкае да расейскіх спецслужбаў агенцтва Regnum.ru піша: «У 2005-2006 гадах Аляксандр Казулін ужо ладзіў кансультацыі ў Маскве, аднак у той час абраў уласную, радыкальную палітычную лінію, якая прывяла яго да адкрытага канфлікту з Лукашэнкам і страты кантактаў з расійскімі палітычнымі коламі.Сённяшняя сустрэча сведчыць, што гэтыя кантакты ўзноўленыя на новай якаснай аснове».
Каментары