Грамадства

Ва Украіну не прапусцілі спевакоў гурта J:МОРС

Пра праблемы на мяжы групы J:МОРС паведамілі чаты беларусаў ва Украіне. Спевакі на памежным пераходзе «Выступовічы» (гэта Чарнігаўская вобласць) некалькі гадзін чакалі рашэння памежнікаў, у выніку ім адмовілі ва ўездзе. 

Музыкі ехалі ва Украіну на канцэрт, запланаваны 14 лютага. Але на памежным пункце «Выступовічы» ўкраінскія памежнікі сказалі, што ў каманды няма падстаў для ўезду ў краіну. Ніякага дакумента гурту спачатку не давалі.

«На гарачай лініі гавораць, што няма падстаў для адмовы. А самі памежнікі не пускаюць. Пакуль што вельмі нейкі заблытаны момант. Якія падставы яшчэ патрэбныя? Афішы, два месяцы прадаюцца квіткі, усё афіцыйна, нам няма чаго хаваць» — казала менеджарка гурта Вольга.

Але ўрэшце ўсё скончылася тым, што гурт ва Украіну не пусцілі, пасля некалькі гадзін чакання яны атрымалі канчатковую адмову.

J:MOРС — беларускі рок-гурт, заснаваны ў 1999 годзе ў Мінску Уладзімірам Пугачом і Арцёмам Лядоўскім. Дыскаграфія гурта налічвае 8 студыйных альбомаў, 2 канцэртныя альбомы, 2 сінглы і некалькі зборнікаў.

Чытайце таксама:

У памежнай службе Украіны пракаментавалі адмовы ва ўездзе беларусам. Што сказалі?

«Са мной было пяць беларусаў, не прайшоў ніхто». Мікіта Мелказёраў расказаў, як яго не пусцілі ва Украіну

Як перасякаць украінскую мяжу ў новых умовах? Парады ад Беларускага дома ва Украіне

«Не пусцілі мяне і двух расіян». Беларусаў строга правяраюць украінскія памежнікі, некаторым забараняюць уезд

Каментары

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →