Навошта адваротны бок бюлетэняў на рэферэндуме зрабілі каляровым? Нечаканае тлумачэнне ад члена камісіі
Афіцыйная версія ЦВК — «для дадатковай абароны». Аднак у гэта на месцах не вераць.
Выказваліся розныя думкі адносна таго, для чаго менавіта гэта наватарства.
Гучала нават такая экзатычная версія — «каб браць адбіткі пальцаў і вызначаць, хто галасаваў пратэсна». Але гэта немагчыма, з паперы цяжка ўзяць адбіткі пальцаў, след выпарваецца хутка.
Ніякай «абароны ад падробак», па ідэі, не патрабуецца, з улікам таго, што адзін выбаршчык кідае ў скрынку адзін бюлетэнь. Белы ці каляровы — ты ўсё адно на вачах у камісіі і назіральнікаў укідваеш адзін, а не два.
Дык для чаго тады тая афарбоўка? Як патлумачылі «Нашай Ніве» члены выбарчых камісій, «нам сказалі, што каляровыя бюлетэні будуць менш празрыстыя. А для чаго трэба, каб яны былі «менш празрыстыя», не патлумачылі».
Мы ўдакладнілі ў члена аднаго з выбаркамаў, навошта, па ягоным меркаванні, патрэбна афарбоўка аднаго боку. Мы не называем імя чалавека, ён у Беларусі.
«Афарбоўка — гэта псіхалагічны прыём, арыентаваны на выбарчую камісію, — тлумачыць ён. — Гэтым фінтом улады дабіваюцца таго, каб простым членам камісіі цяжэй было зразумець, як прагаласавалі людзі. Каб не толькі грамадства не ведала рэальных вынікаў, але і самі члены камісій, якія пасля вынікаў галасавання 2020-га не заслугоўваюць абсалютнага даверу з боку сістэмы».
Па інструкцыі члены камісіі лічаць кожны свой стос, а пасля — звычайна шэптам — кажуць вынік старшыню. А ўжо той нібыта там сплюсоўвае і называе канчатковыя лічбы.
На мінулых выбарах простыя члены камісій даволі масава расказвалі пра несупадзенне таго, што яны бачылі ў сябе і іншых, і таго, што агучваў старшыня.
«Пакуль рана сцвярджаць, але я не выключаў бы, што кіраўнікі камісій могуць атрымаць інструкцыю, каб пры «падліку» галасоў бюлетэні клалі белым бокам уніз, каляровым — уверх.
І тады простым членам камісіі цяжэй зразумець, колькі якіх вынікаў у іншых. Праз пафарбаваны задні бок не будуць прасвечваць два крыжыкі.
Мая думка, што гэта было зроблена для псіхалагічнай падтрымкі членаў камісій, каб спрасціць іх самападман», — мяркуе член камісіі.
Пайшоў рэгістравацца назіральнікам на рэферэндуме і… знік
У школы разаслалі фэйкавыя лісты нібыта ад «Белай Русі» з патрабаваннем правесці акцыі за рэферэндум. Настаўнікі падпарадкаваліся
-
Канадскі прафесар заклікаў беларусаў да выключнай стрыманасці ў пытанні дыстанцыявання ад Расіі
-
«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў
-
Краязнаўцы Жодзіна паказалі, як разбураецца Багуслаў Поле — месца, дзе пачалася гісторыя горада
Каментары