У ЕC не ўзгаднілі паскораную працэдуру прыняцця Украіны ў супольнасць
На саміце Еўрасаюза ў Версалі лідары еўрапейскіх краін дамовіліся аказваць падтрымку бежанцам з Украіны і ўзмацніць ціск на Расію і Беларусь.
Еўракамісія павінна даць заключэнне па ўкраінскай заяўцы на ўступленне ў ЕС. Пры гэтым ацэнка Еўракамісіі можа заняць працяглы час, указаў прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ.
«Для ўступлення ў ЕС няма паскоранай працэдуры. Гэта стала б аплявухай для Чарнагорыі, Сербіі, Албаніі і Паўночнай Македоніі, якія так доўга чакалі допуску да працэдуры ўступлення», — заявіў ён.
«Мы не павінны даваць украінцам адчуванне, быццам зараз усё здарыцца з дня на дзень», — дадаў яго люксембургскі калега Ксаўе Бетэль.
Дзяржавы ЕС паабяцалі таксама «аказаць падтрымку ў аднаўленні дэмакратычнай Украіны» пасля завяршэння вайны.
Каментары