Свет22

Хлопцу, якога ў СІЗА збіў сын Кадырава, далі велізарны тэрмін за дзяржздраду

Спачатку Мікіту Жураўля асудзілі за спаленне Карана, а цяпер яго прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе.

Фота: Shot

Валгаградскі суд прысудзіў Мікіту Жураўля да 13,5 года калоніі строгага рэжыму паводле артыкула аб дзяржаўнай здрадзе, піша V1.ru.

Жураўля затрымалі ў траўні 2023 года ў Валгаградзе пасля таго, як у тэлеграм-канале «Утро Дагестана» апублікавалі відэа, на якім чалавек каля Валгаградскай саборнай мячэці спальвае Каран. 

Справу Жураўля па рашэнні кіраўніка Следчага камітэта Аляксандра Бастрыкіна перадалі чачэнскім сілавікам. Неўзабаве Рамзан Кадыраў апублікаваў відэа, як Жураўля ў СІЗА збівае ягоны 15-гадовы сын Адам.

Ніякіх прававых наступстваў гэтае збіццё не пацягнула. Больш за тое, Адам атрымаў з дзясятак дзяржаўных узнагарод і пасаду ў службе бяспекі бацькі. Сам Кадыраў на адной з прэс-канферэнцый заявіў, што было б добра, калі б яго сын забіў Жураўля.

У выніку ў лютым 2024 года суд у Грозным прызначыў Жураўлю 3,5 года калоніі за абразу рэлігійных пачуццяў і хуліганства. У справе гаворыцца, што Журавель спаліў Каран па заданні Службы бяспекі Украіны.

У кастрычніку супраць Жураўля завялі справу аб дзяржаўнай здрадзе. Паводле версіі следства, ён праз месенджар «ініцыятыўна прапанаваў супрацоўніцтва прадстаўніку Службы бяспекі Украіны».

Журавель у сакавіку 2023 года нібыта адправіў агенту СБУ відэазапісы чыгуначнага састава, які перавозіў вайсковую тэхніку расійскіх узброеных сіл і самалёты вайсковага прызначэння. Таксама Жураўля абвінавацілі ў перадачы звестак аб перамяшчэнні службовага аўтамабіля адной з вайсковых часцей.

З улікам неадбытага пакарання па першай справе Жураўлю прызначылі 14 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • Аляксеевіч да Бабарыка казалі што нам каб быць "цывілізаванымі" трэба іх мовай размаўляць
    25.11.2024
    не разумею , а Аляксеевіч да Бабарыка казалі што нам каб быць " цывілізаванымі" трэба іх мовай размаўляць і "пушкіна чытаць", тут нешта зусім не цывілізаванае , дзікае , азіяцкае . Xто брэша НН ці Аляксеевіч да Бабарыка ?

    "Мікіту Жураўля асудзілі за спаленне Карана, а цяпер яго прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе."
  • Раман
    25.11.2024
    Что-то мелко как-то. Я считаю, что это именно он убил Кеннеди. Его надо было расстрелять....дважды...

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дызайнерка патлумачыла, чаму беларускія брэнды шыюць мала адзення плюс-сайз5

У Брэсце навабранец зрабіў прапанову дзяўчыне падчас прысягі3

Кітайскія хакеры маглі атрымаць доступ да тэлефонаў Трампа і звыш сотні топ-чыноўнікаў ЗША2

«Дынамалёт» не даляцеў да Калінінграда і вымушана вярнуўся ў Мінск2

Падарыў кватэру сваяку, а пасля пашкадаваў. Ці можна адмяніць дагавор?

Фірма, якая належала мадэлі з Мінска, адпраўляла ў Расію брытанскую вайсковую оптыку6

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат16

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →