Грамадства33

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіла Згірскага абвінавачваюць у вымагальніцтве і перавышэнні ўлады. Другі фігурант справы — яго сябар.

Міхаіл Згірскі і Іван Кубракоў. Калаж «Нашай Нівы»

Выходзіць на фінішную прамую адна з самых гучных крымінальных спраў года — гісторыя банды налётчыкаў у балаклавах, якія рабавалі дальнабойнікаў па ўсёй Беларусі. Большасць удзельнікаў атрымалі мінімальнае пакаранне, а вось іх кіраўніку, міліцыянеру Міхаілу Згірскаму, найхутчэй, дадуць агромністы тэрмін.

У маі 2024 года сілавікі адрапартавалі аб затрыманні пяці чалавек, якія абкрадалі прыпаркаваныя фуры. Пакуль кіроўца спаў у кабіне, злачынцы ўзломвалі замок грузавога адсека, загружалі свой мікрааўтобус крадзеным таварам і з'язджалі з месца злачынства.

«Яны дзейнічалі ў Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай і Гомельскай абласцях», — паведамляла тады прэс-служба МУС.

«Наша Ніва» тады назвала імя кіраўніка банды — 27-гадовага супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіла Згірскага.

Ён не толькі даводзіў удзельнікам банды інфармацыю пра ход расследаванняў крымінальных спраў па здзейсненых эпізодах і прымаў удзел у планаванні рабаванняў, але і сам удзельнічаў у гэтых налётах. У кватэры Згірскага знайшлі іншую, адрозную ад табельнай, зброю, якая фігуравала ў заявах пацярпелых. А таксама адзенне з арыенціровак і балаклаву.

Пасля гэтага ў Докшыцах змянілі міліцэйскае кіраўніцтва — як дапусцілі сітуацыю?

Але публічна кіраўніцтва МУС тады рашуча абвергла інфармацыю ў незалежных СМІ. Міністр Іван Кубракоў тады выступіў з відэазваротам: маўляў, банда была, але ніякі міліцыянер у яе не ўваходзіў. Пра лёс Міхаіла Згірскага ён, натуральна, прамаўчаў.

Як высветлілася, сілавікі вырашылі выдзеліць справу Згірскага ў асобную вытворчасць — каб не пляміць ведамства.

Тым часам астатніх налётчыкаў паспелі асудзіць. Прысуд атрымаўся шакуюча гуманным. Пакуль інтэрнэт-каментатарам даюць рэальныя тэрміны ў калоніі, чатыром рабаўнікам фур далі… хатнюю хімію. І толькі адзін з іх, рэцыдывіст, атрымаў 4 гады калоніі.

Адметна, што ў іх прысудзе фігуруюць крадзяжы толькі ў Гомельскай і Мінскай абласцях — хоць стартава ім інкрымінавалі прыгоды і ў Брэсцкай, і ў Магілёўскай абласцях.

А 22 лістапада пачалі судзіць Міхаіла Згірскага. У адной клетцы з ім сядзіць сябар дзяцінства — Аляксандр Перапечка.

Пра 27-гадовага Аляксандра Перапечку вядома меней. Адслужыў у войску, жыў у аграгарадку Бярозкі пад Докшыцамі. Напрыканцы 2022 года яго асудзілі за крадзёж да грамадскіх работ. Па нашых звестках, ён планаваў налёты разам са Згірскім і выконваў ролю кіроўцы, які забіраў і вывозіў на продаж нарабаванае.

Злева направа: Міхаіл Згірскі і Аляксандр Перапечка. Фота: Белпол

Згірскаму і Перапечку інкрымінуюць не проста крадзяжы, а значна больш сур'ёзнае абвіначванне.

Гэта «вымагальніцтва, здзейненае групай асобаў, або з пагрозай забойствам ці прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, або з мэтай атрымання выгады ў буйным памеры» (ч. 3 арт. 208 КК) — ад 5 да 15 гадоў калоніі.

Таксама ў абвінавачанні (магчыма, толькі ў Згірскага) ёсць «злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» (ч. 2 арт. 424 КК) — ад 2 да 6 гадоў калоніі.

Метадам складання пакарання Згірскі можа атрымаць да 20 гадоў зняволення.

Адметна, што Згірскага і Перапечку — нагадаем, абодва жылі і працавалі ў Докшыцкім раёне — судзяць у Нясвіжскім раёне.

Што ж яны маглі рабіць пад Нясвіжам? Найхутчэй, іх звязвае з гэтым рэгіёнам толькі тое, што праз яго тэрыторыю праходзіць траса М1 і ёсць стаянка для фур, якія і рабавалі пад кантролем міліцыянера Згірскага.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Беня
    25.11.2024
    Докшицкие мальцы с большим потенциалом. Будут на красной зоне куму помогать, а там и на химию отправят.
  • Вася
    25.11.2024
    Беня , а хто той "кум"? Дый чырвоных зонаў ужо няма.
  • даведка
    25.11.2024
    Оборотни в погонах в белорусской милиции были всегда, но такого уровня грабежей и бандитизма личного состава, как у министра Ивана Кубракова, ещё не знало МВД.

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Дынамалёт» не даляцеў да Калінінграда і вымушана вярнуўся ў Мінск2

Падарыў кватэру сваяку, а пасля пашкадаваў. Ці можна адмяніць дагавор?

Фірма, якая належала мадэлі з Мінска, адпраўляла ў Расію брытанскую вайсковую оптыку6

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат15

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →