Скарыстайцеся рэцэптам простага і духмянага імбірнага пірага-бісквіта.
Каб зрабіць бісквітны пірог з імбірам, вам спатрэбіцца:
- 200 грамаў мукі
- 200 грамаў цукру
- чайная лыжка молатага імберцу
- чайная лыжка харчовай соды
- 55 грамаў масла + для змазвання формы
- 1 яйка
- 2 сталовыя лыжкі кукурузнага сіропу (можна замяніць на вадкі мёд)
- 240 мілілітраў гарачае вады
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Засцяліце форму памерам 28 на 18 сантыметраў паперай для выпякання і змажце паперу маслам.
- Змяшайце ў місцы муку, цукар, імбір і соду. Паступова дадавайце масла і перамешвайце сумесь рукамі, пакуль яна не стане нагадваць паніровачныя сухары. Дадайце сіроп ці мёд, узбітае яйка і гарачую ваду. Добра перамяшайце лыжкай (лепей драўлянай), пакуль сумесь не стане аднароднай.
- Выліце сумесь у падрыхтаваную форму і выпякайце яе ў духоўцы 35—40 хвілін, ці пакуль колер пірага не стане залаціста-карычневым, а верх не будзе спружыніць пры дотыку. Пакіньце пірог у форме, пакуль ён не астыне, потым нарэжце яго на квадрацікі.
Каментары