Трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў і экс-старшыня Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя заявіла, што вяртаецца да любімай справы: у Варшаве яна арганізуе заняткі па плаванні.
«20 гадоў я была адданая сваёй любімай справе. 20 гадоў я пераадольвала цяжкасці і знаходзіла магчымасці, каб стаць лепшай. І сёння прыйшоў час падзяліцца гэтым вопытам і перадаць яго вам!
Сябры, я вяртаюся да таго, што прыносіць мне задавальненне, да таго, што натхняе мяне, надае энергію працаваць яшчэ больш і лепш! Бо праца надае высакароднасць чалавеку і робіць тваю працу карыснай. І сёння я хачу быць вам карыснай.
Я запускаю заняткі па плаванні ў Варшаве!», — напісала спартоўка ў сябе ў Фэйсбуку.
На заняткі запрашаюць як дзяцей, так і дарослых, аматараў і прафесіяналаў. Як вынікае з допісу Герасімені, заняткі будуць праходзіць у басейне «Водны парк «Варшавянка».
Каментары