Зноў апаганілі мемарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах
У тэлеграм-канале Historyja з'явіліся фота, з якіх вынікае, што помнік выдатнаму беларускаму гісторыку, палітыку і грамадскаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах, зноў апаганены надпісамі.
Гэта ўжо далёка не першы выпадак такога абыходжання з пастаўленымі людзьмі помнікамі ў Курапатах.
Мемарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму зрабілі ў 2016 годзе мастак Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрась Камандзірчык. Гэта шасціканцовы ефрасінеўскі крыж з дубу, аздоблены алейнай размалёўкай, разьбой і лакам.
Каментары
адносьцеся да гэтага прасцей, спадарства
упыр так і застанецца упыром, а імя Вацлава Ластоўскага жыве і будзе жыць.